Універсітэт (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай ліні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт (укр.: Університе́т, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Вакзальная» і «Тэатральная». Адкрыта 6 лістапада 1960 у складзе першай чаргі будаўніцтва.
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Гісторыя
Сваю назву станцыя атрымала ад галоўнага («чырвонага») корпуса універсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Побач са станцыяй таксама размешчаны Батанічны сад імя А. В. Фаміна, Уладзімірскі сабор, Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава.
З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння»[1].
Апісанне
Класічны ўзор станцый метро 1950-х гадоў, глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы станцыі злучаныя паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Сярэдняя зала злучана з наземным вестыбюлем двума эскалатарнымі тунэлямі, паміж якімі размешчаны прамежкавы вестыбюль. У кожным эскалатарным тунэлі ўстаноўлена па трохстужачнаму эскалатару.
Наземны вестыбюль уяўляе сабой будынак квадратнай формы ў плане, перакрыты купалам са зборнага жалезабетону. Знаходзіцца на бульвары Тараса Шаўчэнкі. Да яго з абодвух бакоў прымыкаюць кароткія каланады, якія ўтвараюць уваход у батанічны сад. Над кожнай з уваходных / выходных дзвярэй вестыбюля размешчаны алюмініевыя вензелі з літарамі М — адзіныя ў кіеўскім метрапалітэне.
Remove ads
Абсталяванне
Афармленне станцыі ўяўляе сабой сінтэз архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва. У цэнтральнай зале ў кожным пілоне бюсты славутых навукоўцаў і пісьменнікаў. У тарцы да 1992 года была размешчана скульптура Уладзіміра Леніна[2] (дэмантаваная, не захавалася). Абліцоўка пілонаў карычнева-ружовым мармурам з белым дэкаратыўным арнаментам з гіпсу, карнізы з адліванага шкла і асвятленне за імі, складаны ўзор на падлозе робяць гэтую станцыю надзвычай прывабнай. Шляхавыя сцены спачатку былі выкладзены кафлянай пліткай, замененай пры рамонце ў 1996 годзе на новую.
Мармур, якім абліцаваная станцыя, багаты акамянелымі рэшткамі дагістарычных істот. Напрыклад, на пілоне пад бюстам Максіма Горкага, а таксама ў абліцоўцы сцен бакавой залы па першым пуці можна знайсці вялікія зрэзы ракавін аманіту.
Фотаздымкі
- Цэнтральная зала, выгляд у бок эскалатараў
- Фотакалаж у тарцы залы, прысвечаны 50-годдзю метро
- Пасадачная платформа
- Вентыляцыйныя рашотка на пілонах
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Адбіткі дагістарычных ракавін ў мармуры
- Дзверцы на шляхавай сцяне
- Праход ад верхняга эскалатара да прамежкавага вестыбюля
- Панарама прамежкавага вестыбюля эскалатарнага нахілу
- Верхні эскалатарны нахіл
- Інтэр'ер наземнага вестыбюля
- Вензелі над дзвярыма наземнага вестыбюля
- Наземны вестыбюль, выгляд з боку Батанічнага саду
- Бюсты на пілонах
Remove ads
Рэжым працы
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 05:55
- ст. «Акадэмгарадок» — 05:55
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 00:23
- ст. «Акадэмгарадок» — 00:24
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads