Шуляўская (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шуляўская (укр.: Шуля́вська, ⓘ) — 7-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Берасцейская» і «Політэхнічны інстытут».
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 5 лістапада 1963 года ў складзе другой пускавой чаргі пад назвай «Завод „Бальшавік“» (па назве буйнога машынабудаўнічага прадпрыемства). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года[1], ад гістарычнай мясцовасці Шуляўка, паблізу ад якой станцыя размешчана.
Здарэнне
23 красавіка 2007 года адбыўся пажар на рэчавым рынку, размешчаным побач са станцыяй. Падчас гэтага надзвычайнага здарэння станцыя была зачыненая для ўваходу і выхаду. Акрамя таго, загарэлася кафэ, размешчанае на другім паверсе наземнага вестыбюля. Наведвальнікі кафэ былі эвакуіраваны пажарнікамі. Пасля ліквідацыі пажару наземны вестыбюль станцыі аднавіў сваю працу. Памяшканне кафэ на другім паверсе сур’ёзна пацярпела ад агню і было зачынена на рамонт[2].
Remove ads
Апісанне
Станцыя глыбокага залажэння. Мае тры падземныя залы — сярэднюю і дзве залы з пасадачнымі платформамі. Залы злучаюцца паміж сабой шэрагам праходаў-парталаў, якія чаргуюцца з пілонамі. Падземны вестыбюль злучаны з выхадам на паверхню трохстужачным двухмаршавым эскалатарам. Паміж маршамі эскалатараў размешчаны прамежкавы падземны вестыбюль.
Наземны вестыбюль уяўляе сабой двухпавярховы будынак цыліндрычнай формы, размешчаны на скрыжаванні праспекта Перамогі і вуліцы Даўжэнкі.
Remove ads
Фотаздымкі
- Паштовая марка СССР «Станцыя метро Завод „Бальшавік“», 1965 год
- Цэнтральная зала, выгляд у бок эскалатараў
- Кампазіцыя ў тарцы цэнтральнай залы
- Пасадачная платформа
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Дзверцы на шляхавай сцяне
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 0:11.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 05:47
- ст. «Акадэмгарадок» — 06:02
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:16
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:31
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads