Дняпро (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дняпро (укр.: Дніпро́, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Арсенальная» і «Гідрапарк».
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва; да 1965 года — канцавая станцыя. Пасажырапаток — 2,8 тыс. чал./суткі[1]. Станам на 2016 год з’яўляецца найменш загружанай станцыяй Кіеўскага метрапалітэна.
З 2008 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, навукі і тэхнікі[2].
Апісанне
Станцыя размешчана каля падножжа стромкага схілу правага берага р. Дняпро. Ад станцыі «Дняпро» пачынаецца наземны ўчастак Святошынска-Броварскай лініі.
Першая станцыя Кіеўскага метрапалітэна берагавога тыпу, наземная і адкрытая. Бакавыя пасадачныя платформы размешчаны на эстакадзе над набярэжнай. Частка платформы на ІІ пуці размешчана па дузе. Платформы звязаны лесвіцай з наземным вестыбюлем, які размешчаны з боку берагавога схілу і мае два выхады на набярэжную. З боку ракі ад кожнай платформы адыходзяць масткі да пілонаў са шкла і бетону, у якіх размешчаны лесвіцы для высадкі і пасадкі пасажыраў (у цяперашні час гэтыя выхады не працуюць). Гэтыя пілоны служаць таксама п’едэсталам для дзвюх манументальных скульптур «Мір» у выглядзе жанчыны з галубамі і «Труд» у выглядзе фігуры працоўнага, устаноўленых у 1965 годзе.
Працягам эстакады служыць мост Метро арачнай канструкцыі, сумешчаны з аўтатранспартным мостам, пабудаваны ў 1965 годзе. Станцыя разам з мостам Метро стварае адзіны архітэктурны ансамбль.
Да 1965 года цягнікі прыбывалі з боку «Арсенальнай» на першы пуць, праводзілі высадку пасажыраў на левую платформу (калі стаяць тварам да Дняпра), якая ў той час знаходзілася на месцы другога пуці, пасля прымалі пасажыраў з правай платформы і адпраўляліся назад у бок «Арсенальнай».
Ствнам на 2012 год станцыя мае самую вялікую даўжыню платформы ў Кіеўскім метрапалітэне. Традыцыйная даўжыня платформы для Кіева — 100—104 м супраць 124 м на станцыі «Дняпро». Тэарэтычна станцыя разлічана на шасцівагонны састаў, аднак на практыцы яго не зможа прыняць аніводная станцыя на лініі.
Remove ads
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:40, закрыццё — 00:12.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 6:03
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:46
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:32
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:16
Фотаздымкі
- Станцыя, выгляд з моста
- Вестыбюль станцыі
- Вестыбюль станцыі
- Вестыбюль станцыі
- Вестыбюль станцыі
- Лесвіца на платформу
- Парталы тунэляў
- Пасадачная платформа
- Манументальная скульптура «Труд»
- Манументальная скульптура «Мір»
- Цягнік на мосце Метро
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads