Гідрапарк (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гідрапарк (укр.: Гідропа́рк, ⓘ) — 8-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Дняпро».
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Размешчана на Венецыянскім востраве ў паўночнай частцы парку культуры і адпачынку Гідрапарк. Адкрыццё станцыі было ўзгоднена па часе з адкрыццём першай чаргі зоны адпачынку.
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Пасажырапаток — 6,9 тыс. чал./суткі. Адна з нямногіх станцый у кіеўскім метро (разам з «Залатымі варотамі»), да якіх не падведзены іншы наземны грамадскі транспарт.
Канструкцыя
Станцыя наземная адкрытая з 1 астраўной і 1 бакавой платформамі. Астраўная платформа прычынена навесам, абапіраецца на калоны, размешчаныя па цэнтры платформы. Бакавая платформа была пабудавана ў 1973 годзе на першым пуці (у кірунку руху цягнікоў да станцыі «Левабярэжная») і выкарыстоўвалася ў летні перыяд да 1987 года — да пабудовы другога выхаду.
Мае два выхады, злучаныя з падземнымі пераходамі пад лініяй метро. Другі выхад быў пабудаваны без закрыцця руху цягнікоў і адкрыты 30 снежня 1987 года, цяпер выкарыстоўваецца толькі ў летні перыяд.
Remove ads
Абсталяванне
Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Дарніцы», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні зялёнай пліткі. Заходні выхад аформлены пано на тэму адпачынку кіяўлян.
Рэжым працы
Адкрыццё — 05:10, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 06:06
- ст. «Акадэмгарадок» — 5:44
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:34
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:14
Фотаздымкі
- Від на станцыю з паўночнага боку Браварскага праспекта
- Паўночна-заходні ўваход на станцыю
- Паўднёва-заходні ўваход на станцыю
- Інтэр'ер заходняга вестыбюля
- Інтэр'ер заходняга вестыбюля
- Платформы 1-га пуці
- Платформа 2-га пуці
- Назва станцыі на даху службовага памяшкання на платформе
- Дэкор на абліцовачнай плітцы
- Непрацуючая паўднёвая берагавая платформа
- Лесвічныя маршы да берагавой платформы
- Паўднёва-ўсходні вестыбюль
- Скульптурная кампазіцыя на фасадзе паўднёва-ўсходняга вестыбюля
- Паўночна-ўсходні вестыбюль
- Скульптурная кампазіцыя на фасадзе паўночна-ўсходняга вестыбюля
- Пешаходны тунэль пад Браварскім праспектам ля паўднёва-ўсходняга вестыбюля
- Від на станцыю з правага берага Дняпра
- Пуці ў бок станцыі «Днепр»
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads