Ніўкі (станцыя метро)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніўкі (укр.: Ни́вки, ⓘ) — 13-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Святошын» і «Берасцейская».
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 5 лістапада 1971 года. Назва станцыі выбрана згодна з яе размяшчэннем у гістарычнай мясцовасці Ніўкі.
Апісанне
Станцыя дробнага залажэння, тыпавога праекта са зборных жалезабетонных элементаў, калонная. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Шляхавыя сцены і калоны абліцаваныя керамічнай кафлянай пліткай. Зала станцыі з двух бакоў злучана ўсходамі з падземнымі вестыбюлямі, якія выходзяць у падземныя пераходы на вуліцу Шчэрбакоўскага і праспект Перамогі. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць.
Remove ads
Абсталяванне
Сцены і калоны станцыі абліцаваныя вялікаразмернай абліцовачнай пліткай у сіне-зялёнай гаме, упрыгожаны раслінным арнаментам, што абумоўлена блізкасцю станцыі да Сырэцкага лесапарку. Дзверы на шляхавых сценах аформленыя керамічнымі талеркамі з выявамі на заалагічную тэматыку.
Размяшчэнне
Станцыя «Ніўкі» з’яўляецца буйным перасадачным вузлом, выконваючы стыкоўку з наземным транспартам, які ідзе на масівы Ніўкі, Вінаградар, Пушча-Вадзіцу і іншыя. Побач са станцыяй размешчаны парк «Ніўкі» і Дубовы гай.
Фотаздымкі
- Платформа
- Пасадачная платформа
- Назва станцыі на шляхавай сцяне
- Дзверцы на шляхавай сцяне
- Касавая зала
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:38, закрыццё — 00:10.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:42
- ст. «Акадэмгарадок» — 6:06
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:12
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:36
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads