Берасцейская (станцыя метро, Кіеў)
станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берасцейская (укр.: Бересте́йська, ⓘ) — 12-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Ніўкі» і «Шуляўская».
Святошынска-Броварская лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Была адкрыта 5 лістапада 1971.
Remove ads
Гісторыя
Адкрыта 5 лістапада 1971 года пад назвай «Кастрычніцкая». Пазней выкарыстоўвалася ўкраінізаваная назва «Жовтневая». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, паходзіць ад украінскамоўнай назвы Брэста (укр.: Берестя), а таксама ад Брэст-Літоўскага праспекта (зараз — праспект Перамогі), дзе знаходзіцца станцыя.
У пачатку 1970-х гадоў у савецкай архітэктуры яшчэ дамінавала ідэя аб пазбаўленні збудаванняў «архітэктурных празмернасцяў», таму станцыя была пабудавана па тыпавым праекце са зборных жалезабетонных элементаў. Аднак шэраг архітэктурных прыёмаў дазволіў зрабіць вобраз больш выразным, чаму, у тым ліку, дапамог перапад аб’ёмаў цэнтральнай залы і касавага вестыбюля.
Remove ads
Апісанне
Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана з падземным вестыбюлем лесвіцай на спуск і двухстужачным эскалатарам, які працуе на ўздым.
Калоны пакрытыя профілямі і панэлямі з нержавеючай сталі. Пластыка шляхавых сцен з дэкаратыўнымі рашоткамі і падшыўная столь па цэнтры платформы сведчаць пра тое, што часы аскетызму ў архітэктуры праходзяць. Тарэц цэнтральнай залы станцыі абліцаваны чырвона-карычневым мармурам. Да пачатку 1990-х гадоў там размяшчаліся каваны барэльеф і фраза У. І. Леніна «Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эру сусветнай гісторыі…»[1].
Наземны вестыбюль адсутнічае, уваход у падземны вестыбюль сумешчаны з пешаходнымі пераходамі, якія выходзяць на абодвух баках праспекта Перамогі. Сцены і калоны падземнага пераходу і вестыбюля абліцаваныя плітамі з белага паліраванага мармуру.
Улетку 2015 года ў афармленні станцыі была дэмантаваная камуністычная сімволіка[2].
Remove ads
Рэжым працы
Адкрыццё — 5:39, закрыццё — 00:11.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 5:44
- ст. «Акадэмгарадок» — 6:05
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
- ст. «Лясная» — 0:13
- ст. «Акадэмгарадок» — 0:34
Фотаздымкі
- Платформа, выгляд у бок эскалатараў
- Пасадачная платформа
- Дзверцы на шляхавай сцяне. Серп і молат дэмантаваныя летам 2015 года
- Назва на шляхавай сцяне
Зноскі
- Моцар Т. Переконлива сила простоти // Київськая правда. — 1973. — № 37. (укр.)
- Метрапалітэн выконвае рашэнне пра замену камуністычнай сімволікі Архівавана 21 чэрвеня 2016. // Афіцыйны сайт Кіеўскага метрапалітэна. — 2015. — 16 ліпеня. (укр.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads