Shoot-Out 2017 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2017 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2017 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 26 лютага 2017 года ў Калізеі Уотфарда, у Уотфардзе, Англія. Турнір стаў восьмым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе, а таксама першым спаборніцтвам гэтага турніру, якое атрымала рэйтынгавы статус. Кампанія Coral у другі раз запар спансавала Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Пераможцам турніру стаў Энтані Мак-Гіл, які перайграў на сваім шляху да тытула Олівера Лайнса (43:22), Джэймі Кёртыса-Бэрэта (30:12), Марка Кінга (57:28), Джэка Лісоўскі (78:0), Энтані Хэмілтана ў чвэрцьфінале (36:19), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (64:41), а таксама кітайца Сяа Гадуна ў фінальным паядынку (67:19). Такім чынам, 26-гадовы шатландзец выйграў свой другі рэйтынгавы тытул у кар'еры і другі рэйтынгавы тытул у сезоне (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Індыі 2016). У матчы першага раўнда супраць Мічэла Мана Грэм Дот выканаў найвышэйшы брэйк турніру ў 96 ачкоў.

Remove ads

Прызавыя грошы

Кампанія Coral у другі раз запар стала спонсарам турніру Shoot-Out. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2017 прынялі ўдзел 113 прафесійных снукерыстаў і 15 аматараў, запрошаных на свабодныя месцы ў сетцы турніру. Гэта колькасць удзельнікаў стала рэкорднай для спаборніцтва Shoot-Out. Восем снукерыстаў з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Марк Сэлбі (1), Джад Трамп (3), Дзін Дзюньхуэй (4), Джон Хігінс (6), Ніл Робертсан (8), Марка Фу (9), Алістэр Картэр (12) і Роні О'Саліван (14).

Трое гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у восьмы раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Алан МакМанус (19), Род Лоўлер (49) і Кен Доэрці (51). Найджэл Бонд (59) таксама прымаў удзел на турніры 1990 года, але не патрапіў на Shoot-Out 2016, таму ўдзельнічаў на спаборніцтве толькі ў сёмы раз. Джымі Уайт (89) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ніводнага матчу.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў турніру прывяло да вялікай колькасці дэбютантаў. У 2017 годзе на Shoot-Out прынялі ўдзел 58 дэбютантаў: Дэніэл Уэлс (56), Рос М'юр (57), Янь Бінтаа (58), Мартын О'Донэл (63), Рыс Кларк (64), Скот Дональдсан (65), Мэй Сівэнь (66), Хусэйн Вафаі Аюры (67), Джон Эстлі (69), Акані Сангсермсавад (70), Шон О'Саліван (72), Чжаа Сіньтун (73), Мічэл Ман (74), Дуэйн Джонс (75), Сэм Крэйгі (76), Джэк Джонс (78), Чжан Юн (79), Лі Уолкер (80), Алан Тэйлар (81), Хамад Міа (82), Ван Юйчэнь (83), Сандэрсан Лэм (84), Эдэн Шараў (86), Джэймс Кэхіл (87), Дарыл Хіл (88), Хамза Акбар (90), Сідні Уілсан (92), Ян Прыс (93), Тор Чуан Леонг (94), Гарэт Ален (96), Майкл Уайлд (97), Эліат Слесар (98), Фан Сюнмань (100), Алекс Борг (101), Джош Буало (102), Курт Данхэм (104), Чэнь Чжэ (105), Джэймі Кёртыс-Бэрэт (106), Ігар Фігейрэду (107), Джэйсан Уэстан (108), Дэвід Джон (109), Крыстафер Кіган (110), Буньярыт Кеятыкун, Хатэм Ясін, Ітару Сантус, Брэдлі Джонс, Олівер Браўн, Стывен Холуарт, Марк Дэвіс, Джошуа Томанд, Чарлі Уолтэрс, Майкл Калумб, Дэніэл Уомерслі, Адам Стэфанаў, Луіс Хіткоўт, Зак Сурэці, Эшлі Х'юджыл і Брэндан Сэрджант.

Шэсць удзельнікаў спаборніцтва да гэтага ўжо перамагалі на Shoot-Out: Найджэл Бонд (2011), Бары Хокінс (2012), Мартын Гоўлд (2013), Дамінік Дэйл (2014), Майкл Уайт (2015) і Робін Хал (2016).

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2017 года стаў 54-гадовы Джымі Уайт. Найджэлу Бонду падчас турніру быў 51 год, а Алексу Боргу, Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу — па 47.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
  2. Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 6 студзеня 2017 года. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/64 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Трэці раўнд (1/16 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чацвёрты раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Змены ў рэйтынгу

У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў Shoot-Out 2017[1][2].

Больш інфармацыі Гулец, АДТ ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads