Каардынацыйная рада (Беларусь)
Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[1]
У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі[2]. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламі[3].
Remove ads
Склад
Першае скліканне
У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:
- Святлана Алексіевіч (нобелеўская лаўрэатка па літаратуры)
- Сяргей Дылеўскі (лідар стачкама Мінскага трактарнага завода)
- Максім Знак (юрыст штаба Віктара Бабарыкі, пазней юрыст Аб’яднанага штаба)
- Вольга Кавалькова (давераная асоба Святланы Ціханоўскай)
- Марыя Калеснікава (кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі)
- Павел Латушка (экс-міністр культуры, дыпламат)
- Лілія Уласава (юрыст, медыятар)
Асноўны склад:
- Наталля Абрашына-Жадаева — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар БДУ
- Святлана Алексіевіч — пісьменніца, Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры
- Максім Баграцоў — віцэ-прэзідэнт кампаніі EPAM Systems
- Андрэй Бастунец — журналіст, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- Павел Белавус — заснавальнік і ўладальнік кампаніі «Symbal.by»
- Алесь Бяляцкі — праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Таццяна Вадалажская — беларускі метадолаг і сацыёлаг, сузаснавальніца і каардынатар «Лятучага ўніверсітэта»
- Віталь Валянюк — дырэктар Probusiness
- Алана Гебрэмарыям — актывістка Моладзевага блока
- Юрась Губарэвіч — палітык, старшыня Руху «За Свабоду»
- Аляксандр Дабравольскі — палітык, сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі
- Алесь Дуко — прадстаўнік адміністрацыі парку «Вялікі Камень»
- Уладзімір Дунаеў — прафесар, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта
- Максім Знак — юрыст
- Вольга Кавалькова — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Мікалай Казлоў — давераная асоба Святланы Ціханоўскай
- Марыя Калеснікава — каардынатарка штабу Віктара Бабарыка
- Святлана Калінкіна — журналістка
- Дзмітрый Крук — эканаміст
- Ігар Кубашкоў — прадстаўнік студэнцкай супольнасці
- Андрэй Курэйчык — кінасцэнарыст, драматург, рэжысёр, публіцыст
- Яўген Лівянт — педагог, кіраўнік рэпетытарскага цэнтра «100 балаў»
- Сяргей Макейкаў — дэлегат Беларускага металургічнага завода
- Таццяна Марыніч — заснавальніца групы кампаній BELBIZ
- Уладзімір Пугач — музыка, група «J:морс», юрыст
- Віталь Рымашэўскі — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
- Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, літаратуразнаўца (пасля першага пасяджэння пакінула Каардынацыйную раду)
- Андрэй Стрыжак — актывіст кампаніі BY-COVID
- Лілія Уласава — юрыст, міжнародны медыятар
- Юрый Хашчавацкі — кінарэжысёр
- Уладзімір Цэслер — мастак
- Сяргей Чалы — незалежны аналітык, эканаміст
- Юлія Чарняўская — культуролаг, прафесар
- Аляксей Шчурко — бізнесмен GURTAM
- Андрэй Ягораў — палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
Другое скліканне
Да лютага 2023 года скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. З гэтага часу Каардынацыйная рада пачала складацца з 22 старых членаў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.
Трэцяе скліканне

28 мая 2024 года былі абвешчаны папярэднія вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання. Выбары праводзіліся з 25 па 27 мая ў электронным фармаце з праверкай праз беларускі пашпарт. Прынялі ўдзел у галасаванні 6723 выбаршчыкі[4]. Балатаваліся 12 спісаў, 1 спіс быў выключаны да пачатку выбараў[5].
З 12 лютага да 14 мая 2025 года, пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай, месца спікера Каардынацыйнай рады заставалася вакантным, 14 мая новым спікерам абраны Арцём Брухан ад фракцыі Паўла Латушкі, які атрымаў 50 галасоў дэлегатаў з 69 (агулам 79 дэлегатаў). Другі кандыдат ад фракцыі «Беларусы» (блок Пракоп’ева—Ягорава) атрымаў толькі 11 галасоў.
Remove ads
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне
26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначаліў Павел Латушка. Заяўленыя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[6].
Пераслед
З моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. 20 жніўня 2020 года Генеральная пракуратура па факце стварэння і дзейнасці КР узбудзіла крымінальную справу па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады. 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны суд Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што стварэнне Каардынацыйнай рады з’яўлялася «антыканстытуцыйным»[7].
У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, то-бок здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу.
6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў[8].
Падчас выбараў у Каардынацыйную Раду III-га склікання Следчы камітэт Беларусі завёў крымінальныя справы на ўсіх, хто вырашыў удзельнічаць у выбарах. У сваёй заяве Камітэт зрабіў асобны акцэнт на тым, што ўдзельнікі выбараў маюць аб’екты нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі.[9]
Ацэнкі
У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую ў тым ліку Каардынацыйнай радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[10]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[11].
У канцы жніўня 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што Рада «ціха ператварылася з органа „па забеспячэнні трансферу ўлады“ (мэту абвясціла Святлана Ціханоўская 14 жніўня, і гэта гучала цягам некалькіх дзён) у орган для „арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу“ — гэткае грувасткае і цьмянае мэтавызначэнне з’явілася на сайце КР у апошняй дэкадзе жніўня»[12].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads