Альгмін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгмін (Алькмін, Алігімін), Альхімен — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Элга або Алка (Elgo, Alko) і Міна або Меня (Minno, Menia) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Heligin, Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[4], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Alechmannus (Alech-mannus)[7], пазьнейшае Alkeman[8][9].

У Прусіі бытавала імя Алькемен: Alkemenne (1392 год)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: ad curiam Algeminnen in terra Arvisten, ubi Algeminne, magnus satrapa (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[11]; Алигимин Гермонтович (Хроніка літоўская і жамойцкая)[12]; Wojciech Olgmin… Stanisław Olminowicz na miejscu Jerzego Olminowicza (1667 год)[13]; Marcin z Giedmina Algmin (1690 год)[14]; Antoni Algminowicz (13 лютага 1769 году)[15]; Agata Alchimienowicz (1838 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

Альгмінавічы (Algminowicz[17]) гербаў Любіч і Пагоня — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Альгміны гербу Рысь[18] і Альгіміновічы (Альгміновічы) гербу Пагоня — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[19].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Гелваны або Алькмінішкі ў Віленскім ваяводзтве[20].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads