Бабуліна крынка
малочнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бабуліна крынка»[2] — малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1979 годзе ў якасьці «Магілёўскага малочнага камбінату».
На 2022 год выпускала вырабы пад 4-ма ўласнымі таварнымі знакамі: «Бабуліна крынка»[3], «Вясёлыя ўнучаняты»[4], «Сьвежыя навіны»[5] і «Эка Грэка»[6]. Пераважна выраблялі вяршкі і ёгурт, кефір і малако, малочную сыроватку і малочныя кактэйлі, марозіва і масла, масьлянку і пражанку, сьмятану і сухое малако, сыр і тварог, тварожную масу і тварожныя сыркі.
Remove ads
Вырабы
На 2022 год «Бабуліна крынка» вырабляла:
- стэрэлізаванае, топленае і ўльтрапастэрызаванае малако тлустасьцю ад 1,5 да 3,8 %, у тым ліку для немаўлятаў і ўзбагачанае інулінам, кальцам і вітамінам Д3;
- абястлушчаныя і пастэрызаваныя малочную сыроватку і масьлянку;
- малочныя кактэйлі тлустасьцю 0,5 % з ванілінам, трускаўкамі і шакалядам;
- пастэрызаваныя і стэрылізаваныя вяршкі тлустасьцю 10 %[7];
- кефір ад абястлушчанага і тлустасьцю ад 1,5 % да 3,6 %, у тым ліку ўзбагачаны біфідабактэрыямі і з кропам;
- пражанку тлустасьцю 3 %[8];
- тварог ад абястлушчанага і тлустасьцю ад 1-го да 10 %, у тым ліку зярнёны і зь вяршкамі ды ягадамі;
- тварожную масу тлустасьцю 4,5 % з курагой, разынкамі і чарнасьлівам;
- глазураваныя тварожныя сыркі тлустасьцю ад 23-х да 26 %, у тым ліку з ванілінам, згушчаным малаком, какавай, какосавай габлюшкай, макам і мармэлядам[9];
- сьмятану тлустасьцю ад 15 да 26 %[10];
- салодка-несалёнае масла тлустасьцю ад 62,5 да 84 %, у тым ліку шакаляднае[11];
- ёгурты тлустасьцю ад 1-го да 7 %, у тым ліку ванілінам і ягадамі, а таксама з павышаным утрыманьнем бялку і грэцкія[12];
- марозіва плямбір тлустасьцю 15 % у вафельных кубках, на палачцы і ў пакетах, у тым ліку з ванілінам, какавай і крэм-бруле[13];
- абястлушчанае і цэльнае (26 % тлустасьці) сухое малако, а таксама сухую малочную сыроватку тлустасьцю 1,5 %[14];
- вострыя і вэнджаныя, мяккія і паўцьвёрдыя, плаўленыя і сычужныя сыры тлустасьцю ад 20 да 50 % у сухім рэчыве, у тым ліку мацарэла і пармэзан, з водарам топленага малака ды валоскага гарэха, а таксама салодкі і з грыбамі[15].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1979 року ў эксплюатацыю быў уведзены Магілёўскі малочны камбінат. 28 верасьня 1995 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 15-6 аб пераўтварэньні прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства ў працэсе прыватызацыі. 14 сакавіка 2006 року рашэньнем Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту ААТ «Магілёўскі малочны камбінат» быў перарэгістраваны ў ААТ «Бабулін гладыш» і зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
У 2001 року ў склад прадпрыемства ўвайшлі ААТ «Круглянскі масларобчы завод» і ААТ «Краснапольскі завод замяняльнікаў цэласнага малака». У красавіку 2005-га былі далучаныя ААТ «Кіраўскі масларобчы завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробчы завод» і ААТ «Дрыбінскі масларобчы завод», а ў сьнежні 2005 року — ААТ «Крычаўскі масларобчы завод». Урэшце, у канцы 2006 року ў склад «Бабулінага гладышу» ўвайшло ААТ «Касьцюковіцкі малочны завод». У выніку кампанія зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам малочнай прадукцыі ў Беларусі. На сьнежань 2011 г. прадпрыемства мела 2200 работнікаў[16].
На 2011 год выраблялі болей за 250 відаў малочнай прадукцыі, якую пастаўлялі на рынкі Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Эгіпту, Пакістану і Філіпінаў. 7 сьнежня 2012 году Агульны сход акцыянэраў ААТ «Бабулін гладыш» ухваліў Рашэньне аб утварэньні холдынгу. 13 сьнежня 2012 году Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва ўлічыла гэтае рашэньне. У склад холдынгу на правах філіяў увайшлі 14 малаказаводаў: Амсьціслаўскі, Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Дрыбінскі, Качэрыцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі і Прапойскі, а таксама 2 вытворчыя цэхі ў Бялынічах (сыры) і Чавусах. Вытворчая магутнасьць прадпрыемства склала 3000 тонаў малака за содні. Сыравінная зона прадпрыемства ахапіла 18 з 21-га раёну Магілёўскай вобласьці[17].
На 2022 год сваю дзейнасьць спынілі 4 заводы прадпрыемства: Касьцюковіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі і Крычаўскі[18].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads