Гербут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гербут (Гірбут, Гарбут, Кербут, Кірбут), Гірбуд (Гербудзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гербота або Кербота, пазьнейшае Гербат або Гарбут (Gerboto, Kerboto, Gerboth, Garbutt[1]), Гербода (Gerbodo) і Ботгер або Бутгер (Botgerus, Butger[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Гермонт; германскія імёны Gerolt, Gervida, Geromont) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6].

У Прусіі бытавала імя Гарбот (Гарбут): Garbot (1353 год)[7], Garbute (1398 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Garbote (1299 год)[8]; Kirbut (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[9]; которымъ жо людямъ имена суть: <…> Грицъ а Шудилъ Кгербутовичи (28 ліпеня 1530 году)[10]; именемъ матки своее кнегини Анъдреевое Збаражъское, кнегини Ганъны Геръбутовны (28 траўня 1558 году)[11]; Adam Kirbut (21 жніўня 1780 году)[12]; wieś Cynejki… Stanisław Gierbutowicz (1782 год)[13]; Adam Kirbut[14], Adam Girbud[15], Adam Girbut[16], Jan Kirbutt[17] (9 лютага 1791 году); Kazimierz Garbutowicz (1805 год)[18]; Anna Gierbutt (1816 год)[19]; Krystyna Gierbudź (1846 год)[20].

Remove ads

Носьбіты

У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Кербут (Керрбут)[26].

Гербуты[27] і Кірбуты[28] (Kirbut) гербу Корвін[29] — літоўскія шляхецкія роды.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гірбуты[30].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads