Вайніліха

хутар у Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайні́ліха[1]хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Чапунькі. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Вуйнла (Vuinla) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3].

Гісторыя

У 2-й палове XIX ст. засьценак у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 28 жыхароў, 105 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 2 двары, 11 жыхароў.

У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 7 двароў, 36 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году засьценак (8 двароў, 63 жыхары) у Юрацішкаўскім сельскім (з 5 сакавіка 1962 году пасялковым) савеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 году Івейскага раёнаў. З 1949 году ў калгасе імя К. С. Заслонава. У 1970 г. 29 жыхароў, у саўгасе «Трабы». Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 8 чалавек, 3 двары
  • 2010 год — 4 чалавекі[4]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads