Вялікія Эйсманты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Э́йсманты[2] — вёска Беларусі, каля ракі Верацейкі. Цэнтар сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[3]) — імя германскага паходжаньня[4][3]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].
Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[3]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[8].
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста за 1570 год. Тады ўладальнікамі гэтых земляў быў баярын Амброзі Эйсымонт. З канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя Эйсманты ўпамінаюцца як шляхецкая ваколіца, гэта значыць, што мясцовасьць у большасьці была заселеная сярэдняй і дробнай шляхтай, якая ня мела ўласных сялянаў і апрацоўвала зямлю ўласнаручна.
У 1660 годзе сродкамі Ганны Эйсымантовай (жонкі Паўла) і яе сына Якуба ў вёсцы збудавалі першы касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, а кароль і вялікі князь Ян Казімер узьвёў тады Эйсманты ў ранг парафіі. Прадстаўнікі роду Эйсымонтаў валодалі маёнткам да 1832 году. Па сьмерці Атаназы Эйсыманта, уся маёмасьць перайшла яго дачцэ Эве, якая была на той час у шлюбе з гарадзенскім судзьдзём Юзафам Ясколдам.
У міжваенны мястэчка было адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай гміны Польскай Рэспублікі.
На 1996 год у Вялікіх Эйсмантах было 278 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1996 год — 829 чалавек
- 1999 год — 784 чалавекі
- 2009 год — 763 чалавекі[1]
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука (1850)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads