Гадаальд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гадаальд, Гідульт (Гідаўд, Гедаўд) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гадаалд, Гедаальд або Гідольд (Gadoald, Gedoaldus[1], Gidoldus[2]) і Велдгіт (Wealdgyth[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gac(z)ołt[7].
У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Kadolt[8].
У Прусіі бытавала імя Гедаўт (Гідаўт): Gedaute (1308 год)[9], Gedauthe (1341 год)[9], Gedawte (1343, 1398, 1407 і 1419 гады)[9], Gedawthe (1352 год)[9], Heinrich Gydowt (1408 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на имя Кгедовъду… тотъ детъ ихъ Кгедовъдъ (15 студзеня 1529 году)[11]; na miejscu P. Gidowda (1690 год)[12]; Joannes Gidult de Pomusze (1701 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
- Гадаальд або Гайдаальд († 602 або 603) — лянгабардзкі герцаг Трэнта
Гідаўтэн (Gidauthen) — былая вёска каля Каранова ў Прусіі[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads