Галбута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галбута, Гельбат (Гелбут, Келбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Галбот (Galbot) і Бодыгіл або Бодугайл (Baudigilus[1], Baudugailus[2]) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[8]). Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Gaubodus[9].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Гелбуда (Giełbuda)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яну Етминовичю Келбудово село, отчина его (1440—1492 гады)[11]; Юри Кголбута (1528 год)[12]; Ян Кгелбутевич… Ян Келбутович… Наръкгил Кгелбут… Ян Кгелбутович… Наркил Келбут (1537—1538 гады)[13]; Gielbut (1648 год)[14]; Agata Gielbatówna (1799 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Галбута — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Крыштоф Гелбут — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1649 годзе[16]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads