Наргайла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наргайла (Наргейла), Наргела (Наргель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нора або Нера (Noro, Nero) і Гайла або Гела (Gailo, Gelo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Nargella[6].

Імя Нарыгель адзначалася ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Matehko Narigell (1511—1520 гады)[7]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Norgal (Norgall)[8][9][10][11], адзначалася прозьвішча Norgel[12].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Наргела (Nargeło, Nargełło, Nargiełła, Nargiełło), Наргель (Nargel, Nargiel), Норгель (Norgiel), Наргілевіч (Norgielewicz)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: под сведомомъ людеи добрыхъ: <…> Станька Наркгеиловича… Писан у Ганусишъкахъ (4 жніўня 1501 году)[14]; людеи наших Стоклишского повета… конюхов… а Ивашка Наркгеиловича (19 студзеня 1515 году)[15]; Юреи Наркеловичъ[16], Наркгаиловая вдова[17], Юшко Наркгеловичъ[18], Кгодвяд Наркгаиловичъ[19], Наркгал Судмонътовичъ[20] (1528 год); в бояр нашых волости Ейшишъское… в Наца Наркеловича и детей его: Митка а Станислава (26 чэрвеня 1530 году)[21]; Юревая Наркгеловича Барбара (9 студзеня 1534 году)[22]; боярыни жижморская Юревая Наркгеловича (5 сакавіка 1534 году)[23]; Андрей Наркгелович… Наръкгеловщину… Монтвид Наргелович (1537—1538 гады)[24]; соляники господарьские, на имя Павелъ а Петръ Наркеловичи (14 ліпеня 1539 году)[25]; подданый господарьский Петръ Наркгиловичъ (24 жніўня 1539 году)[26]; подданый господарьский Кринчанинъ на имя Петръ Наркгеловичъ и зъ сыномъ своимъ Петрашомъ… отцу моему небожчику Наркгелу (22 лістапада 1539 году)[27]; соленикъ господарьский Городенский Петръ Наркгеловичъ (3 студзеня 1541 году)[28]; Januc Nargieliowic (1558 год)[29]; Grig Nargieliowicz… Nargiel Pleban (24 верасьня 1585 году)[30]; Norgełowicza (1603—1629 гады)[31]; земенин господарски земъли Жомоитскои пан Ян Томашевич Норкгаило… по земянъ господарскихъ земъли Жомоитскои, пана Мартина Якгъминовича Юшъкевича Норкгаила и сынов его Станислава, Анъдрея а Миколая Мартиновичовъ Якгминовича Норкгаиловъ и братаничовъ его Мартина Якгъминовича, Абрама Адамовича Якгъминовича Норкгаила… Норкгаилами… Наркгаилами… Норкгаила… Наркгаила (9 чэрвеня 1614 году)[32]; Iosephus Norgiełło (1619­—1690 гады)[33]; Krystof Nargieyłło (1621 год)[34]; ręką swą podpisałem Malcher Nargiełowicz (3 сакавіка 1674 году)[35]; Marek Norgello (1675—1677 гады)[36]; Dno Stanislao Nargiełowicz (8 лютага 1676 году)[37]; Michał Nargielewicz (26 кастрычніка 1736 году)[38]; Antonius Nargiełłowicz (1794 год)[39]; Benedykt Nargiełło (1803 год)[40].

Remove ads

Носьбіты

  • Барбара Юр’евая Наргелавіча — жыжмарская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1534 годзе
  • Якуб Пацавіч Наргеловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[41]
  • Марцін Наргелевіч (Marcin Norgielewicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1642 і 1645 гадох[42]
  • Андрэй і Пракоп Наргелі — жыхары вёскі Даўгасельцаў (Гарадзенскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1737 годзе[43]
  • Восіп Аляізавіч Наргіла — шляхціч з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[44]

Наргелы і Наргелевічы — літоўскія шляхецкія роды[45].

На 1886 год вёска Наргелішкі існавала ў Мікалаёўскай воласьці[46].

На гістарычнай Троччыне існуе вёска Наргелішкі, у гістарычнай Прусіі — Норгален.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads