Гетаўт Каленікавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гетаўт Каленікавіч (да 1474 — па 1528) — літоўскі баярын.
Меў маёнткі ў Полацкім ваяводзтве.
Remove ads
Імя
Кеталд або Гетальд (Ketold, Getoldus[1][2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгетовътъ Калениковичъ (12 кастрычніка 1488 году)[7], Кгетовть Калениковичъ (24 траўня 1497 году)[8], Кгетовт Каленикович (5 ліпеня 1513 году)[9], Кгетовтъ Калѣникович (26 кастрычніка 1514 году)[10], Кгетовт Колениковичъ (13 студзеня 1517 году)[11], Кгетовътъ (1528 год)[12].
Remove ads
Біяграфія
Сын кіеўскага баярына Каленіка Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Меў братоў Дзебра, Акушку, Тышку і сястру (магчыма, Яўхімію)[13].
Упершыню ўпамінаецца пад 1488 годам разам з братам Акушкам, калі атрымаў ад вялікага князя Казімера 8 коп з кіеўскага мыта[14]. У траўні 1496 году набыў сёлы Пятроўскае на Вязыні і Сухадолы. У 1514 годзе атрымаў чатыры чалавекі і дзьве «зямлі пустоўскія» ў Браслаўскім павеце[15]. У 1517 годзе абмяняўся маёнткамі з ваяводам падляскім Іванам Сапегам: атрымаў Чуракі, Беразую, Васілевічы, Рукшанічы, Лыскава ў Полацкім ваяводзтве, а таксама двор у Полацкім замку. На Попіс 1528 году як полацкі баярын ставіў з сваіх маёнткаў 9 «коней».
Меў сыноў Томку, Аляксандра і Мацьвея, дачок Марыю і Данімітру[16].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads