Бутрым Якубавіч Неміровіч

(пам. 1520-я) цівун віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бутрым Якубавіч Неміровіч (у каталіцтве Ўладзіслаў[a]; да 1488 — па 23 верасьня 1523) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, цівун віленскі (1507—1510).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Імя

Бодэрым (Bauderrim[2][3][4]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[5], Rimboto[6]) — імёны германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[9] або ад асновы -буд- (-бод-)[10] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[11]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[12]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[13] (тое ж, што і Рымбут).

Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бутримко Якубовичъ (9 верасьня 1488 году)[15], Бутрымъ Якубовичъ Немировичъ (25 лістапада 1500 году)[16], Бутримъ Якубовичъ (24 ліпеня 1501 году)[17], Butrym Nyemirovicz (1506 год)[18], Бутрим[ъ] Немирович[ъ] (1506 год, 23 ліпеня 1507 году, 8 лютага і 15 траўня 1509 году, 19 кастрычніка 1510 году[19], 19 верасьня 1561 году[20]).

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Якуба Андрэевіча. Меў братоў Андрэя, Яна і Вацлава. Як яго брат, з усяго відаць, памылкова ўпамінаецца Марцін Якубавіч[21].

Упамінаецца 25 лістапада 1500 і 24 ліпеня 1501 году як дваранін вялікага князя Аляксандра. Па сьмерці Аляксандра перайшоў у двор Жыгімонта Старога. З 30 траўня 1504 да 25 лістапада 1506 году быў крайчым вялікай княгіні, намесьнікам віленскім. 23 чэрвеня 1507, 19 кастрычніка 1510 і ў грамаце 1509 году значыцца цівуном віленскім каралеўскага двара. У 1516 году ўпамінаецца як баярын гаспадара караля яго міласьці.

Ажаніўся з Марынай. 8 сьнежня 1510 году разам з жонкай фундаваў алтар Сьвятой Ганны ў касьцёле ў Тэйкінах[22].

Remove ads

Мова і культура

Змацаваў дзьве ўласныя граматы пячацьцю з рускім надпісам: «ПЬ(ЧАТЬ)+В(Л)ОДНСЛАВЬ ЕЗУСЬ М(А)РЬӔ»[23].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Гэтае імя значыцца на ўласнай пячаці і ўпамінаецца ў грамаце яго брата Андрэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads