Жыгімонт Індрыхавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыгімонт Індрыхавіч (? — па 1470) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста жытомірскі (1458—1468).
Імя
Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[1], Siegmund, Zygmont[2], Żygmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[6].
Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Жидимонт[a] староста Житомирьский[10] (1458 год[9]), Жикмонтъ Индрихович, староста Житомерскіи (15 траўня 1468 году)[11], 20 человековъ пана Жидимонтовых людеи (1470 год)[12].
Remove ads
Біяграфія
Відаць, паходзіў зь літоўскага баярскага роду[b].
У 1458—1468 гадох быў старостам жытомірскім.
Ажаніўся з Ганнай (нявысьветленага паходжаньня).
Глядзіце таксама
Заўвагі
- У крыніцах адзначаецца чаргаваньне Жикгимонт/Жидимонт[9] (як і ў выпадку Кгедикговдъ/Дедикголдъ)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads