Гундыслаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гундыслаў — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Гундыслаў — славянская форма партугальскага імя Гансала (Gonçalo)[1], якое паходзіць ад гоцкага імя Gundisalvus[2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3], а аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Сельвін, Саламан; германскія імёны Saleco, Salawins, Salaman) — ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Bernowicz Gundysław (1770, 1771, 1772 гады)[5]; Turski Gundysław (1800 і 1801 гады)[6].
Remove ads
Носьбіты
- Гундыслаў з Амаранта (каля 1187 — 1259) — партугальскі манах-дамініканін, Блаславёны
- Гундыслаў Эймант (1761—1846) — манах-дамініканін, мастак[7]
- Гундыслаў Паўловіч (1771 — па 1843) — манах-дамініканін, які ў 1824—1843 гадох ачольваў Полацкі кляштар
- Гундыслаў Астанковіч — манах-дамініканін у Нясьвіскім кляштары[8]
- Гундыслаў Нарбут — прыёр у Ельнянскім кляштары дамініканаў[9]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads