Давіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Давіл, Давіла (Давіль, Тавіл) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Даўвіла, Давіла, Тэўвілі або Тавілі (Dauwila, Davila, Teuuilli[1], Tauili[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Давіл азначае «воля здольнасьці»[3].

Адпаведнасьць імя Давіла германскаму імю Davila, засьведчанаму ў VII ст., сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tewil (Tewel)[7].

У Прусіі бытавала імя Давіла: Dawille (1398 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князя Полотцкого Ростислава Рогволодовича детей Давила князя да брата его Мовколда князя… князь Давилъ (Васкрасенскі летапіс)[9]; Ян Товъиловичъ[10], Ян, Товиловое зять[11] (1528 год); дом Яна Тевел[я]… домъ Тевеля (19 лютага 1566 году)[12]; реестръ списанья погорелыхъ в мястечку Салатахъ… Петрова Двилова (4 лістапада 1586 году)[13]; Samuel Dawlewicz (1667 год)[14]; domek Dowla (1690 год)[15]; jezioro Dowiła (1784 год)[16]; principis Polotici Rostislavi Rogvolodoviczi filios, Davilum Knāzum, eiusque fratrem Movkoldum Knāzum. Et hic Davil, Movkoldi frater major, primus Vilnae princeps suit… Erden Kn., Davili filius… Davili filius II Vid (1785 год)[17]; Dawilewicz (1786—1788 гады)[18]; Dawil (1796 год)[19].

Remove ads

Носьбіты

Давілевічы (Dowilewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[23].

Даўловічы — літоўскі шляхецкі род[24].

Давіловічы (Dawiłowicz) гербу Суліма — літоўскі шляхецкі род зь Віцебску[25].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads