Даўконт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўконт (Далконт, Даўкунт), Даўгонт, Даўкант (Дэкант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дагант (Dagant, Dachant[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[4][5], аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[6]. Такім парадкам, імя Даўконт азначае «годны да бітвы»[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Thaigundis (Thai-gundis)[8].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Доўкант (Dowkont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[9] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[10].

У Прусіі бытавала імя Доўкант: Dowkant (1409 год)[11]. Імя Даўкунт адзначалася ў ваколіцах Мэмэлю: Johan Dawtkunth (1511—1520 гады)[12]. Апроч таго, у ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Daugant[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Andrea Dewknothowicz[14], Andreas Dewknetouicz[15], Andream Dewknetowicz[16] (2 кастрычніка 1413 году); Daukontu cztowiek Wnoyszysz (1422 год[17] паводле выпісу 1618 году)[18]; Василское волости, Совичу Довконътовичу, три чоловеки (9 лістапада 1449 году)[19]; землицы Довъкгонътовы… Довъкгонтъ побегъ до Немец (5 чэрвеня 1457 году)[20]; do źięm boiar powiatv korszewskiego… a Szczepana Dowkvntowicza… Szczepanv Dowkvntowiczv (12 кастрычніка 1561 году)[21]; Jan Dowkont (1621 год)[22]; p. Dowkunt (1690 год)[23]; Dawkunt (8 ліпеня 1713 году)[24]; frater Benedictus Dawkontt (10 сакавіка 1750 году)[25]; Marianna Dekont (1802 год)[26]; Marianna Dałkont (1827 год)[27].

Remove ads

Носьбіты

  • Даўконт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1422 годзе
  • Совіч Даўконтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Станіслаў Мікалаевіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1578 годзе[28]
  • Сьцяпан Станіслававіч Даўконт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1557—1586 гадох[29]
  • Сэбастыян і Венцка Станіслававічы Юрэвічы Даўкантовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1586 годзе[30]

Доўканты (Даўконты) — літоўскі шляхецкі род[31].

Даўкант (Daukandt, Daukant) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[32].

У XVI ст. існаваў «абруб» Даўкунцішкі (Довкунтишки) у Жамойцкім старостве[33].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads