Карыгайла

(пам. 1390) князь амсьціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карыгайла
Remove ads

Карыгайла (у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімер; 1369 або 1370 — 1390)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь амсьціслаўскі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Імя

Каргіл (Kargil) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[6] або гоцкага[7] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[8], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[9] або ад асновы -гісіл- (-гіл-)[10]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[11].

У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[12].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Carigal (31 кастрычніка 1382 году[13])[14]; Cazimiro vel Corigalo Mscislaviens (20 лютага 1387 году)[15]; principe Casimiro alias Korigalone per Theutonicos Cruciferos de Prussia de anno Domini 1390 interfecto (25 траўня 1391 году)[16]; Karigal або Korigal (Хроніка Віганда)[17]; Casimiri alias Corigal (2 лютага 1395 году)[18]; Коригайло (Наўгародзкі чацьверты летапіс[19] і Сафійскі першы летапіс[20]).

Remove ads

Біяграфія

Адзін з малодшых сыноў Альгерда і Ўльляны Цьвярской. У 1386 годзе (па хросьце Ягайлы) прыняў каталіцтва. Атрымаў ад Ягайлы ў трыманьне Амсьціслаў. Калі ў 1386 горад аблажыў смаленскі князь Сьвятаслаў Іванавіч, на дапамогу да Карыгайлы рушылі яго браты Скіргайла, Карыбут, Лугвен і Вітаўт. Пад горадам адбылася Амсьціслаўская бітва.

У 1390 годзе ў час выправы Вітаўта з крыжакамі на Вільню Карыгайла ачоліў абарону Крывога замка сталіцы і быў забіты разам зь яго іншымі абаронцамі. Яго галаву насілі на жэрдцы, каб застрашыць абаронцаў Верхняга і Ніжняга замкаў Вільні. У 1396 годзе Вітаўт на памін душы Карыгайлы і яго брата Віганда запісаў Віленскай катэдры 3 вёскі і дзесяціну з чацьвертай[21].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads