Кімбар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кімбар (Кімбэр, Кімбер), Гімбар (Гімбэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гімбэр або Кімбэр (Gimber, Cimber[1], Cimberi[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[5] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[6]), а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[7].
З улікам бытаваньня ў пісьмовых крыніцах формаў Комбар і Камбар, прозьвішча Кімбар можа мець повязь зь нямецкім прозьвішчам Камбэр (Kamber[8])[9]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Cimber, якое зьвязваюць з германскім племем кімбраў[10].
У Прусіі бытавала імя Гімбэр: Gimber[11].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Камбэр (Kamber), Камбэры (Kamberi), Кімбар (Kimbar, Kimbor), Кімбаровіч (Kimborowicz) і Кімбровіч (Kimbrowicz)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: лист Ивану Кимбару… на боярина смоленского Ивана Кимбарова (6 верасьня 1507 году)[13]; Васку Кимбару (15 траўня 1509 году)[14]; Смольняномъ: <…> Васку Кимъбареву… Тимофею Кимъбареву (1510 год)[15]; Гришъко Кимъбаревичъ (1528 год)[16]; generosis Alberto Hriskone Kimbaro (29 лістапада 1539 году)[17]; я Войтехъ Гришковичъ Кимбаръ — наместникъ ея милости Городенский (1 траўня 1540 году)[18]; Михно Кимбар (1552 год)[19]; на земенина господарьского повету Городенского на Ондрея Кимбара (1 ліпеня 1555 году)[20]; земянка господарьская повету Городенского Кимбаровая Людмина Ивановна (18 верасьня 1555 году[21], 28 чэрвеня 1557 году[22]); отъ Яна Грышковича Кинбаря[23], Янъ Мартиновичъ Кимбаръ[24] (1567 год); по смерти архимандрита бывшого Супрасльскаго Сергія Кимбаря (1568 год)[25]; пана Влодимера Кимбара (15 чэрвеня 1595 году)[26]; Размусъ Яновичъ Кимборъ (7 чэрвеня 1596 году)[27]; Ioannes Kymbar, Lithuanus (1600 год)[28]; Я Еразмусъ Яновичъ Кимбаръ — возный господарский воеводства Виленского (10 сьнежня 1601 году)[29]; Юско Кгембаръ… Иванъ Кинберъ (1649 год)[30]; ur. Jerzemu Kimbarowi, tow. chor. pancernej (18 сакавіка 1656 году[31], 17 жніўня 1657 году[32]); Jerzym i Piotrem Kimbarami (20 чэрвеня 1656 году)[33]; Pozwolenie ur. Andrzejowi Kimbarowi, wojskiemu brasławskiemu (сакавік 1658 году)[34]; pustosz nazwaną Kimbarówkę, w pow. mozyrskim (18 траўня 1659 году)[35]; gen. Gabrielo Kimbar, thesauri MDL viceadministratori… Helenae Kimbarownae coniugum (14 чэрвеня 1660 году)[36]; ur. Gabrielowi Kimbarowi (25 красавіка 1661 году)[37]; Gabriel Kimbar, skarbny WKsL (13 лістапада 1662 году)[38]; Dawid Kambor… Adam Kimbar… Piotra Walentynowicza Kimbara z Kimbar… Adam Kombar (1667 год)[39]; Abram Kimbor (1690 год)[40]; przez jm. p. Kimbera pisarza skarbowego (1782—1784 гады)[41]; Mikolay Kinber… Jan Kinber (7 жніўня 1790 году)[42]; Stanisław Kimber (1793 год)[43]; Ioanne Kimbar (1798 год)[44]; Tomasz Kimbier (1809 год)[45]; Jan Kimbarowicz (1810 год)[46]; Кимбаровна Гертруда (12 верасьня 1851 году)[47][a].
Remove ads
Носьбіты
- Марэк Гімбэр або Кімбэр (Gimber, Kimber) — шляхціч зь Літвы, дзяяч гісторыі места Глухава (Украіна)[50][51]
- Васька і Іван Кімбары (Кімбаравы) — смаленскія баяры, які ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст.
- Грышка Кімбаравіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сяргей Кімбар — архімандрыт Супрасьлеўскага манастыра ў 1532—1565 гадох
- Мікалай Пецькавіч, Рыгор і Лаўрын Стэфанавічы Камбаровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1585 годзе[52]
- Лаўрын і Мацей Стэфанавічы Кумбаровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1598 годзе[53]
- Рыгор Пятровіч і Урбан Міхайлавіч Камбары — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[54]
- Мацей Стэфанавіч Камбаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[54]
- Габрыель Караль Кімбар — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы
- Габрыель Кімбар — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі вялікі
- Ян Кімбар — аўтар трактату «Theoremata Philosophica»[55]
- Яўгенія, Фэліцата і Казімер Гімбары (Gimbor) — уладальнікі гаспадарак у Пятровічах каля Шаркоўшчыны на 1939 год[56]
Кімбары — парафіяне касьцёла ў Задарожжы на 1797—1847 гады[57].
Кімбары (Kimbar) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[58].
Камбровічы (Kombrowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[59].
Кімбаровічы (Kimborowicz) гербу Мурдэліё — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[60].
Кімбары гербу Секер — літоўскі шляхецкі род, які паходзіў з смаленскіх баяраў[9].
Ґімбары[61] (Gimbor[62]) і Комбары[63] — літоўскія шляхецкія роды.
Кімбар (Kimbar) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[64].
Кімбар (Kimbar) і Кімбэр (Kimber) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[65].
У XVI ст. існавала сенажаць Гембершыкі (Гемберишки) у Жамойцкім старостве[66].
На 1904 год існавалі вёска і сядзіба Кімбарава (Кімбарова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[67].
На 1909 год існаваў фальварак Кімбары ў Менскім павеце Менскай губэрні[68].
На 1910 год існавалі хутары Кімбары 1-я і Кімбары 2-я ў Дабрамысьлінскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[69].
У Мазыры існуе гістарычная мясцовасьць Кімбараўка. Назву Кімбарышкі маюць вёскі на гістарычнай Браслаўшчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads