Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіраўні́цтва спра́вамі прэзыдэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забесьпячэньня і абслугоўваньня прэзыдэнта, ягонай Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бясьпекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 году пасаду кіраўніка справамі займае Юры Назараў[5].
Remove ads
Будова
Кіраўніцтва справамі ўлучае:
- Сакратарыят, Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці;
 - 3 галоўныя ўправы: капітальнага будаўніцтва, гаспадарчая, эканомікі;
 - 10 управаў: 1) арганізацыйнага забесьпячэньня, 2) будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці, 4) кадравага забесьпячэньня, 5) кантролю і рэвізійнай дзейнасьці, 6) прававога забесьпячэньня і маёмасных дачыненьняў, 7) прамысловасьці, 8) прыродных комплексаў і сельскай гаспадаркі, 9) сацыяльна-культурнай сфэры і турызму, 10) справаводзтва;
 - 5 нацыянальных паркаў: Белавеская пушча (разам з турысцка-гандлёвым комплексам), Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, Браслаўскія азёры (Віцебская вобласьць), Нарачанскі і Прыпяцкі (Гомельская вобласьць);
 - дзіцячы аздараўленчы лягер «Плянэта» (вёска Воўкавічы, Менскі раён), комплекс імя Пятра Машэрава, «ЛекаЦэнтар», Рэспубліканскі гарналыжны цэнтар «Сілічы» (Лагойскі раён, Менская вобласьць), Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар, Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, «Цэнтаркурорт»;
 - 10 санаторыяў: «Баравое» (в. Будачы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць), 4 санаторыі «Беларусь» (Юрмала ў Латвіі, Друскенікі ў Летуве, Сочы ў Расеі і Ялта ва Ўкраіне), «Белая Русь» (Туапсэ, Краснадарскі край, Расея), «Прыазёрны» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён, Менская вобл.), «Сосны» (в. Гатавічы, Мядзельскі раён) і «Юнацтва» (пас. Ратамка, Менскі раён);
 - гандлёвыя прадпрыемствы: «Беларусьгандаль», «Белэкспа», «Лідо» (страўні), «Дыпмаркет», Палац Рэспублікі, «Палескія сувэніры» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), Рэспубліканскі культурна-асьветны цэнтар, «Спадчына-Ваўкавыск» (Гарадзенская вобласьць) і «Ўсходні» (гандлёвы дом);
 - 4 гасьцініцы: «Кастрычніцкі», «Менск», «Плянэта» і «Юбілейны»;
 - 8 фабрык мастацкіх вырабаў: Бабруйск, Ворша, Гомель («Любна»), Магілёў, Мазыр, Пінск («Крыніца Палесься»), Слонім і Хвойнікі;
 - вытворчыя прадпрыемствы: Беларускі дом друку, «Белмастацкераміка», «Белмастацпромыслы», Івянецкі завод мастацкай керамікі (Валожынскі раён, Менская вобл.), Менская тыпаграфія, «Мэбля Інтэр'ер Цэнтар», «Славянка» (Берасьце), «Слуцкія паясы» (Менская вобл.), «Скарбніца»;
 - 3 лясныя гаспадаркі: Краснасельская (в. Курганы, Менскі раён), Ляскавічы (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобл.), Цяцерынская (в. Шапялевічы, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць);
 - Беларускі інстытут будаўнічага праектаваньня, «БелЭЗ», «Дыпсэрвіс», рамонтна-будаўнічы трэст і ўправа №6;
 - 2 сельскія гаспадаркі: «Ляскавічы» і «Ўсход» (в. Атоліна, Менскі раён);
 - «Азярцо-лягістык» (в. Багатырова, Менскі раён), «Беларускія лятарэі», «Белтрансспэцаўта» і «Прамтрансінвэст».
 
Remove ads
Задачы
Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі ёсьць:
- забесьпячэньне і абслугоўваньне прэзыдэнта, дзейнасьці дзяржаўных установаў і кіраўнікоў;
 - забесьпячэньне і абслугоўваньне мерапрыемстваў дзяржаўных установаў з удзелам прэзыдэнта;
 - парадкаваньне аздараўленьня дзяцей за мяжой, уліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
 - ладжаньне ўліку, захоўваньня, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасьці;
 - стварэньне належных умоваў для знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных у краіну прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
 - кіраваньне ахоўванымі прыроднымі землямі, забесьпячэньне іх захаванасьці і функцыянаваньня;
 - забесьпячэньне жытлом чыноўнікаў.
 
Remove ads
Паўнамоцтвы
Кіраўніцтва справамі ажыцьцяўляе:
- атрыманьне і выдаткоўваньне прадугледжаных на ўтрыманьне дзяржаўных установаў сродкаў дзяржаўнага каштарысу.
 - выдаткоўваньне на дзейнасьць дзяржаўных установаў, вядзеньне рахункаводзтва і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складаньне каштарысаў выдаткаў на іх утрыманьне, бухгальтарскай і статыстычнай справаздачнасьці;
 - нагляд за выкананьнем даручэньняў прэзыдэнта;
 - ухваленьне і нагляд за выкананьнем ведамаснага заканадаўства;
 - узгадненьне дзейнасьці дзяржаўных установаў і грамадзянаў у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасьцю, аздараўленьні дзяцей за мяжой, атрыманьні і выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
 - выданьне дазволаў на аздараўленьне дзяцей за мяжой;
 - забесьпячэньне знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў ды запрошаных прэзыдэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асобаў;
 - праектаваньне, будаўніцтва, набыцьцё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасьці для дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Беларусі;
 - набыцьцё, абслугоўваньне і рамонт транспарту дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
 - кіраваньне дзяржаўнай маёмасьцю, ладжаньне абслугоўваньня нерухомасьці ў карыстаньні дзяржаўных установаў і чыноўнікаў;
 - здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстаньне нерухомай маёмасьці дзяржавы;
 - узгадненьне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
 - узгадненьне нагляду за станам, выкарыстаньнем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расьліннага сьвету, вядзеньнем паляўнічай гаспадаркі, паляваньня і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
 - вызначэньне парадку ўліку, атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі;
 - вызначэньне парадку нагляду за дзейнасьцю дзяржаўных установаў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасьці;
 - выдаткоўваньне адмысловых фондаў прэзыдэнта;
 - забесьпячэньне дзяржаўных і парлямэнцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
 - выдаткоўваньне на ладжаньне, забесьпячэньне і выкананьне літарных палётаў;
 - забесьпячэньне выкарыстаньня міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў;
 - ладжаньне вырабу, уліку і захоўваньня дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званьняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасьведчаньняў да іх, таксама ладжаньне вырабу службовых пасьведчаньняў чыноўнікаў;
 - накіраваньне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
 - лятарэйную і выдавецкую дзейнасьць;
 - узгадненьне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных установаў;
 - забесьпячэньне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувэнірах;
 - разгляд зваротаў грамадзянаў і юрыдычных асобаў службовымі асобамі[6].
 
Remove ads
Мінуўшчына
2 верасьня 2020 году сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кібэрпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і фатажабу(uk) на Віктара Шэймана[7].
За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасьці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн даляраў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.
Remove ads
Кіраўнікі
- Іван Ціцянкоў (1994—1999)
 - Уладзімер Ганчарэнка (1999—2001)
 - Галіна Жураўкова (2001—2004)
 - Генадзь Лаўранкоў (2004—2005)
 - Аляксандар Кулічкоў (2005—2008)
 - Мікалай Дамашкевіч (2008—2009)
 - Мікалай Корбут (2009—2013)[9]
 - Віктар Шэйман (2013 — 11 чэрвеня 2021)[10][11]
 - Валеры Іваноў (з 8 ліпеня 2021)
 
Санкцыі ЭЗ
17 сьнежня 2020 году Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] унесла ў «чорны сьпіс Эўразьвязу» ГГУ – Дзяржаўная ўстанова «Галоўная гаспадарчая ўправа» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманьне выгады ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымку яго»[12]. Пры абгрунтаваньні санкцыяў таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы апэратар на рынку нежылой нерухомасьці й куратар мноства кампаніяў у краіне, у той час як Аляксандар Лукашэнка папрасіў кіраўніка ГГУ Віктара Шэймана пракантраляваць бясьпеку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[13]. Таксама Галоўную гаспадарчую ўправу ў свой санкцыйны сьпіс уключылі Вялікабрытанія[14] і Швайцарыя[15]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads