Мантымін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантымін — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Мунд або Монт (Mund, Mont) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі', а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Такім парадкам, імя Мантымін азначае «гарлівы думкамі» (тое ж, што і імя Мінімонт)[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: de genere Monteminorum (Хроніка Прускай зямлі)[9]; item Mantheminne (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Мантымін — літоўскі баярын, які ўпамінаецца пад 1378 годам
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads