Нарушышкі

былы хутар у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нару́шышкі[1] — былы хутар у Беларусі, каля ракі Волксны. Уваходзіў у склад Лынтупскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Нора (Noro) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[4], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[5]. Імя Норуш (Норыш) гістарычна бытавала ў Польшчы: Norusch (1446 год), Norisch (1442, 1444 і 1450 гады)[6]. У Чэхіі бытавала германска-славянскае імя Noreš[7].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

Remove ads

Гісторыя

20 чэрвеня 2008 году хутар ліквідавалі пастановай Пастаўскага раённага Савету дэпутатаў[11].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads