Рэчкі
вёска ў Беларусі ў Крывасельскім сельсавеце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жучцы. Уваходзяць у склад Крывасельскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 118 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія Маладэчна — Полацак), на аўтамабільнай дарозе Вялейка — Докшыцы.
Рэчкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Духа, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст., які сьпярша пацярпеў ад маскоўскай перабудовы, а ў 2007 годзе згарэў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Рэчкі ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі. У 1520 годзе яны былі ў валоданьні Нарушэвічаў, якія далі зямельны фундуш у вёсцы Кавалеўскай царкве.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Рэчкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1664 годзе Рэчкі мелі статус мястэчка і знаходзіліся ў валоданьні У. Шмелінга, старосты вількамірскага. У 1765 годзе мястэчка ўваходзіла ў Губскае староства і налічвала 5 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. На 1800 год мястэчка было ў дзяржаўнай уласнасьці і налічвала 12 двароў, дзеялі царква і юдэйская малітоўная школа, існаваў аднайменны засьценак (1 двор). На 1859 год у Рэчках быў 21 двор. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут народную вучэльню. На 1866 году ў мястэчку было 24 двары. На 1886 год Рэчкі ўваходзілі ў склад Рабунскай воласьці і налічвалі 26 двароў, у мястэчку дзеялі царква і сынагога, працавалі школа, ветраны млын і 2 шынкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, 39 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі народная вучэльня, 2 крамы і 3 шынкі. У пачатку XX ст. існавалі сяло Рэчкі (322 дзесяціны зямлі) і аднайменная сядзіба (33 дзесяціны зямлі).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Рэчкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэчкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэчкі апынуліся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1923 год тут было 50 двароў. У 1938 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Куранецкай гміны і налічвала 60 двароў.
У 1939 годзе Рэчкі ўвайшлі ў БССР, у Куранецкі раён Вялейскай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году Рэчкі сталі цэнтрам сельсавету, у гэты час тут было 60 двароў, працавалі млын, вапнавы і цагельны заводы, існавалі ганчарны і рыбны промыслы. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1988 год У Рэчках было 82 гаспадаркі, працавалі 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, цэх кафлі, комплексны прыёмны пункт, пошта і крама. 24 ліпеня 1995 году вёску перавялі ў склад Куранецкага, 28 траўня 2013 году — Крывасельскага сельсавету[3]. На 2008 год у вёсцы было 50 двароў.
- Старыя здымкі і графіка
- Плян мястэчка, 1854 г.
- Плян мястэчка і замка, 1899 г.
- Царква, каля 1900 г.
- Царква. П. Валынцэвіч, 1901 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1765 год — 34 чал.; 1800 год — 96 чал. у мястэчку Рэчках і 4 чал. у засьценку Рэчках
- XIX стагодзьдзе: 1859 год — 206 чал.[4]; 1866 год — 165 чал.; 1886 год — 234 чал.; 1897 год — 266 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 269 чал.; 1931 год — 295 чал.; 1940 год — 300 чал.; 1960 год — 270 чал.; 1988 год — 193 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 118 чал.[5]
Інфраструктура
У Рэчках працуюць клюб і крама.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Каля ўсходняй ускраіны Рэчак захаваўся помнік прыроды — Рэчкаўскія пагоркі, на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца яго найвышэйшая града-ўвал — гара Замчыстая.
- Замкавая гара, гарадзішча (V—IX стагодзьдзі)
- Пячора каля Замкавай гары
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Духа (XVIII ст., згарэла ў 2017 годзе)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads