Сімонтаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сімонтаўка — сяло ў Расеі, у міжрэччы Іпуці і Ўнечы. Цэнтар сельскага паселішча Мглінскага раёну Бранскай вобласьці.
Сімонтаўка — сяло гістарычнай Старадубшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назва
Эйсэнмунд або Эйсмунд (Eisenmund, Eismund[2]) — імя германскага паходжаньня[3][2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Адпаведнасьць імя Эйсмант германскаму імю Eismund сьцьвердзіў польскі спэцыяліст у галіне анамастыкі Казімер Рымут[2]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Эйсмант (Ejsmont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[7].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: в Есимонтовку (1708 год)[8]; с. Есимонтовку (1729 год)[9].
Remove ads
Насельніцтва
- 1904 год — 1208 чалавек[10]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads