Сір’ят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сір’ят, Сыр’ят, Сур’ят — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сыры (Sirio) і Ёта (Joto) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён', а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2]. Такім парадкам, імя Сур’ят (Сір’ят) азначае «заклятае дзіця»[3]. У гістарычных германскім арэале адзначалася імя Siret[4]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Sirad[5] (Sirada[6], Sired[7]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: от Жирять (XII ст.)[8]; Сурьятъ (1387—1392 гады[9])[10][11]; Сиряту семъица[12], Сиряту чоловекъ[13] (1440—1492 гады); в мещанки виленское… и в зятя их Янка Сирятовича (8 лютага 1514 году)[14]; Лаврин Сирятовичъ[15], Станислав Сирятовичъ[16] (1528 год); iegomość pan Adam Syriatowicz, rotmistrz woiewodztwa Trockiego (23 лістапада 1789 году)[17].

Remove ads

Носьбіты

Сыр’ятавічы (Syriatowicz) гербу Шалава — літоўскі шляхецкі род зь Вільні або Віленскага павету[18].

Сыратовічы (Syratowicz) гербаў Любіч і Шалава — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[19].

Сір’ятовіч (Siriatowicz) і Сыр’ятовіч (Syrjatowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads