Чорная ноч

расстрэл звыш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы Н From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Чо́рная ноч»[1] («Ноч расстраляных паэтаў»[2]) — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУСамэрыканкі»).

Хуткія факты Месца атакі, Цэль атакі ...

Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку[3], бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек). У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі[4], таму масавы расстрэл атрымаў назву «Ноч расстраляных паэтаў»[5].

Remove ads

Падрыхтоўка расстрэлу

3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду № 33, які «не падлягае абвяшчэньню», «усе кнігі» 53 пісьменьнікаў прадугледжвалася «спальваць». Загад надрукавалі накладам 3000 асобнікаў і пад расьпіску часова раздалі кіраўнікам бібліятэак і кнігарняў. Тыя кіраўнікі мелі перагледзець паліцы і сабраць кнігі, скласьці акты ў 3-х асобніках і здаць адабраныя кнігі з актамі начальнікам акруговых, гарадзкіх або раённых аддзелаў Галоўліту БССР. Першы асобнік акту канфіскацыі перасылалі ў Галоўліт БССР у Менск, 2-і — у мясцовы аддзел НКУС, а 3-і заставаўся ў раённым аддзеле Галоўліту БССР[6]. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру[7].

У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.

У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў. Ніжэй прыведзены абагульняючы сьпіс расстраляных у гэтую ноч у сутарэньнях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі».

Remove ads

Сьпіс расстраляных

Больш інфармацыі №, Імя ...
Зорачкай (*) пазначаныя прозьвішчы, дададзеныя ў першапачатковы сьпіс мясцовым НКУС.
Remove ads

Памяць

З 2017 году групай актывістаў, якія абаранілі ахоўную зону Курапатаў (Менскі раён) ад забудовы бізнэс-цэнтра, ва ўрочышчы распачалі 29 кастрычніка ладзіць «Ноч расстраляных паэтаў» з чытаньнем іхніх вершаў і выступамі. У 2017 годзе прадусар Сяргей Будкін выдаў музычны альбом «(Не)расстраляныя» на вершы расстраляных аўтараў. Іх прасьпявалі і паклалі на музыку такія беларускія выканаўцы, як Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень і Павал Аракелян, а таксама гурты «Тонкі Ход», «Акутэ» (Магілёў) і «Нака»[5]. Агулам 12 сучасных беларускіх гуртоў і сьпевакоў стварылі кампазыцыі на вершы такіх паэтаў, як Алесь Дудар, Ізі Харык, Юлі Таўбін, Валеры Маракоў, Анатоль Вольны, Юрка Лявонны, Уладзіслаў Галубок, Зяма Півавараў, Тодар Кляшторны, Цішка Гартны, Майсей Кульбак і Міхась Зарэцкі[9].

У кіно

  • «Купала» (2020) — фільм пра Янку Купалу, у якім празь лёс паэта апавядаецца пра забарону беларускай мовы ўладамі Расейскай імпэрыі, зьнішчэньне беларускай інтэлігенцыі ў 1937, дэпартацыю беларусаў савецкімі ўладамі ды русіфікацыю краіны

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads