Явід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Явід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Авід, Авіда або Гавід (Áviðr, Auidus[1], Ävidus[2], Avid[3], Avidh[4], Ovid[5][6], Ovida[7][8], Havidh[9], Hævidh[10]) — імя германскага паходжаньня[11][12]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Evilda) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[13], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[14].

Адпаведнасьць імя Явід германскаму імю Ovida прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[15].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jawita[16].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Явід (Jawid) і Явідовіч (Jawidowicz)[17].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Явидъ (Наўгародзкі першы летапіс)[18]; у Немемчине чотыри чоловеки, на имя: Явид (1440—1492 гады)[19]; сведки… Богданъ Явидовичъ (1444 год)[20]; людеи… Болка Явидовича (19 сьнежня 1522 году)[21]; землю пустовъскую в Городеньскомъ повете Явидовщину (28 ліпеня 1525 году)[22]; Роман Явидовичъ… Юрии Явидовичъ (1528 год)[23]; у Пеняньскомъ повете… служъбы людеи… а Юрка Явидовича (каля 20 чэрвеня 1530 году)[24]; Ян Явидович (1537—1538 гады)[25]; подданый господарьский Одельщанинъ на имя Гринъ Явидовичъ (11 лістапада 1540 году)[26]; Jawida (1671—1681 гады)[27]; Franciszek Jawid pleban simnienski (1782 год)[28]; Anna Iawid (1886 год)[29].

Remove ads

Носьбіты

Явіды — літоўскі шляхецкі род[30].

Авэйдэ (Awejde) і Явідовіч (Jawidowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].

У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Явідаўшчына (Явидовщина) Гарадзенскага павету[32].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Явідаўшчына.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads