Ян Гінтаўт
(XV ст.) староста ковенскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Гінтаўт (? — па 1424) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ковенскі.
Валодаў Рудамінай.
Імя
Кандалд, Гандалд або Генталт (Candoaldo, Gandualdus[2], Gentaltus[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) паходзіць ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gyntawt Wigails son[6], Gynthowd filius Wilgaws[7] (12 кастрычніка 1398 году); Gyntold (18 студзеня 1401 году)[8]; Ginthawt (пачатак XV ст.)[9]; Johannes Ginthold (27 верасьня 1422 году)[10]; Gintoldo de Ziruntin (Gintold[11]; 20 красавіка 1424 году)[12].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Вігайлы. У недатаваным лісьце ад рагніцкага комтура да вялікага магістра зазначаецца, што Гінтаўт — пляменьнік Чупурны. Магчыма, быў у сваяцтве з Монтаўтамі і Бутрымамі[11].
Упершыню ўпамінаецца ў 1398 годзе як сьведка Салінскай умовы. У пачатку XV ст. быў старостам ковенскім. Магчыма, яму належала прыкладзеная да Мельнскай умовы (1422 год) пячаць з гербам «Тапор». У дакумэнце вялікага князя Вітаўта ад 1424 году ўпамінаецца як Gintoldo de Ziruntin.
Гінтаўтавічы, якія жылі ў XV ст., наўрадці былі яго сынамі[11].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads