Монтаўты (род)

вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Монтаўты, Монтаўтавічы — літоўскі шляхецкі род гербу «Тапор».

Хуткія факты Краіна паходжаньня, Першы з роду ...

Прозьвішча

Мундалд або Монталд (Mundoald, Montaldus[1], Montald[2][3][4], Montault[5]) — імя германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].

Remove ads

Гісторыя

Пачынальнік роду — літоўскі баярын Аляксандар Монтаўт, імаверны родзіч Яна Бутрыма, які на Гарадзельскай уніі (1413 год) атрымаў герб «Тапор». У 1422—1435 гадох Монтаўт быў старостам салечніцкім (потым атрымаў Салечнікі ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ва ўласнасьць), у 1440 годзе староста эйшыскі[11].

Найбольш вядомыя

  • Міхайла (?—1486), сын Монтаўта. Староста луцкі ў 1463—1477 гадох, намесьнік наваградзкі ў 1482—1484 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1482 годзе, кашталян троцкі з 1483 году. Належаў да групоўкі магнатаў, якая выступала за раўнапраўныя дачыненьні ВКЛ і Польшчы ў рамках уніі. Ачольваў раду вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Меў маёнткі на Украіне, Жырмуны каля Ліды, Шарсьцін у Гомельскай воласьці.
  • Ян Таўцівіл, сын Монтаўта, крайчы вялікі літоўскі ў 1481 годзе.
  • Юры (?—1508), сын Міхайлы, староста крамянецкі ў 1505—1506 гадох[12].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads