Аляксей Хадневіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксей Хадневіч (нарадзіўся 2 лістапада 1987 году) — беларускі футбаліст, нападнік. На сёньня працуе трэнэрам у петрыкаўскім «Шахцёры».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец менскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзэрвовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да койданаўскай «Лівадыі», разам зь якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсьці ў Першую лігу. У другой палове сэзону 2010 году гуляў за менскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Найвышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпэда». У пачатку 2011 году зноў гуляў за «Рудзенск», пасьля перайшоў у «Гарадзею», дзе ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Сэзон 2012 году зноў пачынаў у Другой лізе ў складзе койданаўскай «Лівадыі», а пасьля далучыўся да «Зоркі-БДУ». У першай палове 2013 году паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і пасьля першай паловы сэзону вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сэзоне 2014 году сталічны клюб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных гульцоў каманды.

У жніўні 2014 году поруч з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[2], у складзе якога дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. Аднак у першай камандзе клюбу замацавацца ня здолеў, а каманда паводле вынікаў сэзона страціла месца ў галоўным дывізіёне і выбыла ў Першую лігу. З 2015 году зноў пачаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж году далучыўся да «Смалявічаў-СТІ»[3]. У пачатку 2016 году стаў гульцом «Воршы»[4], дзе выступаў на працягу двух гадоў.

У пачатку 2018 году трэнаваўся з «Крумкачамі», аднак клюб не атрымаў ліцэнзію на сэзон 2018 году. Тым ня менш, у красавіку ўзмоцніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу[5]. Забіў за сэзон 11 галоў і дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 году пакінуў каманду[6]. Сэзон 2019 пачаў у складзе «Узды»[7], з 30 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі.

У пачатку 2020 году далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе. Быў асноўным нападнікам каманды, дапамог ёй выйсьці ў Першую лігу. Па заканчэньні сэзону 2020 году пакінуў «Шахцёр». У сакавіку 2021 году стаў гульцом «Астраўца»[8][9], якому паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам зноў стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[10]. У 2023 годзе выступаў за ігуменскі «Колас».

У сакавіку 2024 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб петрыкаўскага «Шахцёра»[11][12].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads