Барыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыла (Барэль, Барэля, Баруль, Парыла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Барыла, пазьней Барэл або Парэл (Barilo, Barrell[1], Parrell[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[3].

Імя Барыла гістарычна бытавала ў Польшчы: Barilo (1442 год)[4], Borilo (1468 і 1490 гады)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мишка Борыловича и братью его Лихача, Кузьму, Хому (18 лістапада 1544 году)[6]; Гаврило Парило (1563 год)[7]; Давидъ Борило… Давидъ Барило (1566 год)[8]; подданых тогож пна Скипора — Шимука Барила (11 лютага 1590 году)[9]; Baryły (1744 год)[10]; Parafia głębocka… Baryły dwór… Baryły karczma (1784 год)[11]; Marianna Baryłowicz (1815 год)[12]; Teresa Barel (1818 год)[13]; Rozalia Baryło (1827 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Міхаіл, Яська, Фёдар і Сьцяпан Барылы — жыхары вёскі Бяркоўшчыны (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1718 годзе[15]
  • Ёсіф Барыла — жыхар вёскі Раманаўшчыны (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1782 годзе[16]
  • Мартын, Рыпіна і Павал Барылы — жыхары вёскі Забалоцьця (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1783 годзе[17]
  • Пётар Юр’евіч Барыла — селянін з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[18]

Барулевічы (Borulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[19].

Барэлі (Borela) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[20].

Барыля (Baryla) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Барылавічы (Бориловичи) у Полацкім ваяводзтве[22].

На 1904 год існавала вёска Барулі (Борулі) у Бельскім павеце, а таксама вёска Барылаўка ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[23].

На 1905 год існавалі вёска 1-я Барэлішкі, а таксама засьценкі 2-я і 3-я Барэлішкі ў Падбярэскай воласьці[24].

На 1906 год існавала вёска Барылы ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[25].

На 1913 год існавала мясцовасьць Барылішкі (Baryliszki) у Немянчынскай парафіі[26].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads