Бугаеў (Кіеўская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бугаеў (Кіеўская вобласьць)
Remove ads

Буга́еў (па-ўкраінску: Буга́їв) — сёлы Мала́ Буга́ївка і Вели́ка Буга́ївка адпаведна ў Фастаўскім і Абухаўскім раёнах Кіеўскай вобласьці Украіны.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Селішча Бугаеў у студзені 1495 г.

У пісьмовых крыніцах селішча Бугаеў ці не ўпершыню названае 20 студзеня 1495 году, калі пан Сямён Палазовіч, ключнік кіеўскі, біў чалом вялікаму князю літоўскаму Аляксандру, абы зацьвердзіў тую купленую ў старыцы Настасіі Грышкавай, мяшчанкі кіеўскай, і яе ўнука Васка Панковіча за 200 коп шырокіх грошаў чэскае манэты, а польскае лічбы, маетнасьць. Гаспадар задаволіў чалабітную ключніка, зацеміўшы: ён і нашчадкі могуць навечна трымаць селішча з усім, што да яго «зъдавна прислухаетъ»[1][a].

Згаданы Бугаеў у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза (Палазовіча) Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[3]:

Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Бугаеў з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[4].

Карона Каралеўства Польскага

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 2 дымоў асадных сялянаў Бугаеўкі пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася па 15 грошаў[5].

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1628 годзе з 4 дымоў osiadłych і з 8 агароднікаў sioła Buhaiowki пана Станіслава Харленскага, якое трымаў у заставе пан Тэадор Крыніцкі, выплачвалася адпаведна па тры злотых і па 1 злотаму, 6 грошаў[6].

Thumb
Унівэрсал гэтмана Юрыя Хмяльніцкага. 1660 г.

15 чэрвеня 1655 году, у самы цяжкі пэрыяд вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, гэтман Багдан Хмяльніцкі выдаў унівэрсал[7], у якім запісаў:

Всемъ вобецъ и кождому зособна.., всей старшине и черни Войскъ его царского величества Запорозкихъ.., до ведомости доносим, ижъ на потребу войсковую взялисмо осьмъ тысячей золотыхъ полскихъ у пана Павла Яновича Хмелницкого, за которую суму пустилисмо ему в спокойное уживаня маетности п[ана] Грузевича, то есть чотиры села: Бугаювку, Берково, а за Припетю рекою две села, то есть Масани и Борщувку з млинами, ставами, полями, сеножатми и зъ даню медовою, и зъдеревом бортным и зо всеми кгрунтами и пожитками до тихъ селъ чотырохъ належачими и з поддаными на кгрунтах тамошныхъ седячими, и зъ дворомъ у Киеве стоячимъ, якъ небожчикъ п[ан] Грузевичъ держал и уживалъ и все пожитки належніе отбиралъ.

12 лютага 1660 году тое падараваньне пацьвердзіў унівэрсалам украінскі гэтман Юрый Хмяльніцкі[8]

Пад уладай Расеі

Thumb
Унівэрсал гэтмана Івана Самайловіча. 1683 г.

Пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году Бугаеўка засталася ў складзе Расеі. 13 сьнежня 1683 году гэтман Іван Самайловіч, па сьмерці Паўла Хмяльніцкага-Яненкі († каля 1679 г.), падараваў Бугаеўку ў трыманьне Кіеўскаму Пячэрскаму жаночаму манастыру, ігуменяй якога – маці будучага гэтмана Івана Мазэпы Марыя Магдаліна[9]

Найноўшы час

Thumb
Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе сёлы Малая Бугаёўка і Вялікая Бугаёўка — у складзе Васількоўскага раёну Кіеўскай акругі УССР.

Remove ads

Заўвагі

  1. У акце Люблінскага трыбуналу ад 25 траўня 1607 г. ёсьць удакладненьне: тут вялося пра селішча і гарадзішча Бугаеў «z obu stron rz. Buhajewki leżące, do rz. Stuhny, z włączeniem jednego jej brzegu, rosciągające się...»[2]. Гэта можа тлумачыць зьяўленьне зь цягам часу асобных паселішчаў Малой Бугаеўкі і Вялікай Бугаеўкі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads