Будышкі
хутар у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буды́шкі[2] (таксама — Бу́дышкі[2]) — хутар у Беларусі, на рацэ Страчы. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Бода або Буда (Bodo, Budo) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Remove ads
Гісторыя
Да 26 лютага 2013 году ўваходзіў у склад ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[8].
Насельніцтва
- 1999 год — 2 чалавекі
- 2009 год — 1 чалавек[1]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads