Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)
Remove ads

Ві́шнеў, Ві́шнева[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Вішнеўскага возера. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 426 чалавек. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні.

Хуткія факты

Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Тадэвуша ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Назва

Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Вішнева (польск. Wiszniewo[2], раней польск. Wiszniew).

Гісторыя

Thumb
Касьцёл. А. Ромер, 1880 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Вішнеў упамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзі як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У розныя часы Вішневам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Сядзіба Сулістроўскіх. А. Ромэр, 1880 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касьцёл Сьвятога Тадэвуша. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

На 1866 год у Вішневе было 49 двароў, на 1886 год — 34 двары, дзеялі царква і сынагога, працавалі шынок і крама. У 1892 годзе адкрылася расейская царкоўнапрыходзкая школа. У 1893 годзе побач зь мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе знаходзілася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кнігаў. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вішнеў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вішнеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Вішнеў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Сьвірскага раёну (з 1959 году ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Вішнеў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год тут быў 121 двор, на 1996 год — 160, на 1 студзеня 2004 году — 167. У 2000-я гады Вішнеў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 289 чал., зь іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 юдэяў[4]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.; 1996 год — 450 чал.[5]; 1999 год — 472 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 391 чал.[6]; 2010 год — 426 чал.

Інфраструктура

У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

У 2001 годзе ў вёсцы збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасiньні Полацкай.

Эканоміка

Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спэцыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і расьлінаводзтве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (вытворчасьць вяршкоў, сьмятаны і малака).

Транспарт

Празь вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Інтэр’ер касьцёла

Інфраструктура

Вішнеўскае, нароўні з возерам Нараччу, лічыцца адным з найбольш маляўнічых прыродных месцаў у Беларусі. Каля возера знаходзіцца база адпачынку[7] і дайвінг-база[8]. Таксама ёсьць пракат катамаранаў.

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1820) — помнік архітэктуры клясыцызму[9]; пры касьцёле званіца, збудаваная ў 1811 годзе Крыштапам Сулістроўскім
  • Капліца прыдарожная (XIX ст.)
  • Парк

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх (XVIII ст.)
Remove ads

Асобы

Ураджэнцы

Жыхары

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads