Гервін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гервін (Гірвен, Гервен), Кервін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гервін, Гірвін, Гервэн або Кервін (Gerwin, Gervin[1], Gerwinus[1], Girwin, Gerwen[2][3], Kerwin) і Вінігер (Winiger) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].
Адпаведнасьць імя Гервін германскаму імю Gerwin сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіс Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
У Прусіі адзначалася імя Girwyn / Gerwin[8]. У 1642 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michael Gerwin, Mariaeburgensis Prussus, у 1648 годзе — Samuel Gerwin, Mariaeburgensis Borussus[9]. Увогуле, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Gerwin[10], адзначалася прозьвішча Kerwin[11].
Германскае імя Gerwin бытавала ў XV ст. у Рызе[12].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гервін (Gerwin) і Гервіновіч (Gierwinowicz)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мартинъ Кгирвеновичъ (1528 год)[14]; Maćko Gierwenowicz z Stasiem synem (27 ліпеня 1553 году)[15]; Петръ Васковичъ Кервиновъ[a] (1567 год)[16]; Adrian Gierwin… Obywateli Wilenscy (21 ліпеня 1660 году)[17]; Adrian Gierwin Mieszczanin y Kupiec Wilenski (22 жніўня 1661 году)[18]; Ambrosius Kozialo de Gierwiny (1697 год)[19]; Gierwiny… Gierwinięty (1744 год)[20]; Barbara Gierwinówna (1802 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Гервін († 1103) — біскуп Ам’ену
- Марцін Гірвенавіч — біржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Васькавіч Кервінаў — баярын Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Гервін (Gierwin) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
Гервін (Gervin, Gerwin) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[23].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Гарвінічы каля Дрысьвятаў і лясная ўвалока Гервіны каля Відуклі[24].
У XVI ст. існавала «зямліца» Гервінішкі (Гервинишки) у Жамойцкім старостве[25].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Кервіны.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads