Гердут (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гердут (Кердут, Гердуць, Кердуць, Гірдут, Гірдуць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кердут (Kerdut) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[4]. Такім парадкам, імя Гердут азначае «ахоўнік»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saymunt Girdutten son (29 верасьня 1379 году[5])[6]; Кердути (1387—1392 гады[7])[8][9]; Girde Skamunden son[10], Gyrde, Schamunti filius[11] (12 кастрычніка 1398 году); cum Gerdud[12], Gerdud[13] (2 кастрычніка 1413 году); Кгирдутю чоловек (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[14] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[15]; Кгирдутьево именье (Кгирдуть[16], 20 лютага 1466 году)[17]; Кердити[16]; сельцу своему Кгердутишкам (10 кастрычніка 1499 году)[18]; земль пустовских… Бутковы Кгердутевича (3 студзеня 1522 году)[19]; Стан Кгирдутовичъ (1528 год)[20]; Кгирдутевая вдова (1538 год)[21]; зъ Кгердутишокъ въ повете Менскомъ (1567 год)[22]; пан Лаврин Кгердудъ Ульчицъский… Lawryn Gierdud Ulczicki… я Лаврин Кгердуд Улъчицский (3 верасьня 1596 году)[23]; сеножати Кгердуты (16 чэрвеня 1633 году)[24]; Walęty Gierdut… na miejscu Walętego Gierducia… Stefan Michałowicz Kierdutowicz na miejscu rodzica swego Michała Kierdutowiczą z Gierduciów (1667 год)[25]; Gierduciszki (1744 год)[26]; Katarzyna Gerdut (1758 год)[27].

Remove ads

Носьбіты

  • Саймонт Гердутавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў умову 1379 году
  • Гердут ( па 1413) — літоўскі баярын, сын Скамонта
  • Стань Гірдутавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Андрэй Янавіч Гердуць — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[28]
  • Мікалай Станіслававіч Гірдутовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[29]

Гертут (Gertut) гербу Ліс[30] — літоўскі шляхецкі род[31].

Гердуд (Gierdud) гербу Яліта — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[32].

Кертут (Kiertut) гербу Грыф — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[33].

У ваколіцах Путыўлю па 1499 годзе ўпаміналася сяльдо Гердутышка (Гердутишко)[34]. У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гердуцішкі ў Менскім ваяводзтве[35].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гердуцішкі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads