Даніла Васілеўскі
беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дані́ла Мі́навіч Васіле́ўскі (нар. 17 сьнежня 1889, вёска Новае Сяло, Полацкі павет, цяпер у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці — † 28 сьнежня 1963, Феадосія, Крым) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог. Псэўданімы й крыптанімы: «А. Вітэнь; Д. Вітэнь; Д. В.; М. Доброведовский; Шчыры; Д. Шчыры; Шчырый; Д. Шчырый».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Даніла Васілеўскі нарадзіўся 17 сьнежня 1889 году ў вёсцы Новае Сяло[a][1] ў сялянскай сям’і. Асьвету атрымаў у Обалі[b][1] ў Ануфрыеўскай 2-кляснай школе, Полацкай настаўніцкай сэмінарыі й Віцебскім настаўніцкім інстытуце. У 1907 годзе ўпершыню пачаў чытаць беларускую літаратуру, якую сэмінарысты набывалі ў полацкай кніжнай краме Шэндэра Гофэншэфэра.[2] У 1909 годзе ўвайшоў у гурток сэмінарыстаў «Весьнік ведаў», што знаходзіўся пад уплывам народніцтва й сацыял-дэмакратаў. Тады ж прымаў удзел у працы настаўніцкага таварыства культасьветы й узаемадапамогі «Адукацыя». Будучы студэнтам Віцебскага настаўніцкага інстытуту, пасылаў допісы ў газэту «Школа и Жизнь» пад псэўданімам М. Дабраведаўскага і ў «Нашу Ніву» пад імем Шчырага, Вітэня й сваім уласным прозьвішчам.
Даніла Васілеўскі з чэрвеня 1917 да траўня 1918 году ў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, прымаў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе ў Менску — быў абраны ад павятовых і губэрнскіх земстваў.[3]
У 1914-18 гг. выкладаў у школе «Таварыства працоўнай дапамогі», дзе пачаў знаёміць моладзь зь беларускай літаратурай і працаваў у розных установах Полацку, а з 1919 году на Віцебшчыне інструктарам школ. Арганізаваў у 1923 годзе «Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства» пры «Аддзеле Асьветы», якое было зьвязанае з Інбелкультам і ставіла мэтаю вывучэньне Віцебшчыны. У 1924 годзе Даніла Васілеўскі працуе на Аршаншчыне. Стаў кандыдатам Аршанскай філіі «Маладняка» ў 1925 годзе.
З 1930 у Магілёве, дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту. Удзельнік раскопак верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж. Арыштаваны 9 сьнежня 1936 году, высланы ў Котлас. Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасьля вызваленьня з 1945 геолягам у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956. Апошнія гады жыў у Феадосіі.[4][5]
Remove ads
Творчасьць
3 1910 г. пачаў зьбіраць фальклёр у вёсцы Старыца Мікалаеўскай воласьці, Полацкага павету і адсылаў яго інспэктару народных вучэльняў Віцебскай губэрні. Супрацоўнічаў у мясцовых віцебскіх выданьнях, як «Придвинский Край» і інш. У 20-я гады ён стаў актыўным прыхільнікам палітыкі беларусізацыі, якая зьявілася спробай ва ўмовах савецкай улады ажыцьцявіць беларускае нацыянальнае адраджэньне. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ХІХ ст., беларускага кнігадрукаваньня, пытаньні краязнаўства, этнаграфіі і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Выявіў у архівах і апублікаваў невядомыя каштоўныя матэрыялы. Друкаваўся ў часопісах: «Асьвета», «Полымя», «Наш край» і газэтах «Савецкая Беларусь» і інш.
Remove ads
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Заўвагі
- Міхалоўшчынскай воласьці (цэнтар у сяле Любічы), Полацкі павет
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads