Даўмен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўме́н, Даўма́н, Даўмі́н — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўман.
Паходжаньне
Даман (Daman) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4], аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8]. Такім парадкам, імя Даўмен (Даўмін) азначае «здольны мысьленьнем» (тое ж, што і імя Міндаў)[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dauman[10].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Daumann[11].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Даўмановіч (Dowmanowicz)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Добко Далминович (1538 год)[13]; з Довманъ (1567 год)[14]; люди тяглые того имен’я… Довмин Богдановичъ (20 красавіка 1598 году)[15]; Далминович (XVI ст.)[16]; po… Dowmenie Federkowiczu (26 сакавіка 1658 году)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Даўмен Федзярковіч — пінскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1658 годзе
Доўман (Dowmon) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[18].
На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Даўмяны.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads