Еўна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Еўна — жаночае імя. Мужчынскае імя — Аўн (Еўн, Еўнь).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аўна, Еўні або Яўні[1][2] (Auno, Euny[3], Euni[3], Ewny[3], lafni[1][2]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[5], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[6][7][a]. Сярод ліцьвінаў бытавала імя Яўнут, адзначалася германскае імя Eunat[b].

Адзначалася гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імёнаў Явень (Евень), Яўны / Яўн: Jawyen / Jawen (1410 год), Gyewyen (1465 год), Nicolai Jawnicz (1497 год), Nobilis Martinus Jawny (1473 год)[11].

У Прусіі бытавала імя Jawne / Javne (1393 і 1397 гады), Jawnegede (1394), Jawnegoth, Jawnoto / Jawnotho[c][13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: небощика пана Евня… Шедуику Ромеико а Евнии[14], што Евни держалъ[15] (1440—1492 гады); Моишокгольское волости и Керновское Евню Екирдовичу дванадцать чоловековъ (7 лістапада 1442 году)[16]; золотар нашъ места Новъгородского Иванъ Ивонич продает… земли пустовскии… а Евневъщину (9 лістапада 1517 году)[17]; in Dworzecz homines… Tomko Jawniewicz (11 траўня 1520 году)[18]; бояръ господарыни королевое ее милости оболецъкихъ… а Петра Евъневича… а Миколая Евъневича (7 чэрвеня 1523 году)[19]; Янко Евневичъ (1528 год)[20]; Павел Явнович (1538 год)[21]; у чоловека оболецкого у Миколая Евъневича (4 траўня 1539 году)[22]; в повете Упитскомъ о подданого своего збега, на имя Якуба Евневича (22 лютага 1585 году)[23]; od P. Mikołaja Auwnowicza (1690 год)[24][d].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаліся шляхецкія роды Еўнічаў і Яўневічаў, на гістарычных Рэчыччыне і Аршаншчыне — шляхецкі род Яўневічаў[40].

У XVI ст. існаваў фальварак Яўнішкі (Явнишки) у Жамойцкім старостве[41].

На 1913 год існавала мясцовасьць Яўнішкі (Jawniszki) у Немянчынскай парафіі[42].

Remove ads

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменную аснову яўн- звычайна тлумачыць ад летувіскага jaunas 'малады' (лацінскае juvenis)[8]
  2. Таксама адзначаліся старыжытныя германскія імёны Aunin, Aunobert, Aunobodus[9], Aunart, Aunachar, Aunildis, Aunimund, Aunericus[4], Aunuald[10]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Eunat[12]
  4. Таксама:
    • Яўнейка: людеи… Евнеико (24 кастрычніка 1499 году)[25], въ Яна Явнеиковича половину земли (26 красавіка 1499 году)[26];
    • Яўніла: люди Троцкого повета Жижъморъское волости… Олехно Евнилович (1525 год)[27], Богдан Евниловичъ[28], Пашко Евниловичъ (1528 год)[29], Мац Явнилович (паміж 1537 і 1538 гадамі)[30];
    • Еўнівід: въ Ясвонском же повете под Евнивидом (2 лістапада 1498 году)[31];
    • Еўнівіл: бояре ясвонские… Евнивил Милмонтовичъ (30 траўня 1496 году)[32], Евнивил Яцович (1 ліпеня 1542 году)[33];
    • Еўнігайла (адзначалася старажытнае германскае імя Aunogisil[34], Eangisl[35]): у Кнетонскои волости люди Овняне… а Евникгаила (1440—1492 гады)[36];
    • Яўнігалд (адзначалася старажытнае германскае імя Aongoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz[37]): homines… Jownigold cum suis consanguineis Ownia (14 студзеня 1459 году)[38];
    • Яўнегед (адзначалася старажытнае германскае імя Eangyth[35]): Jawnegede (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[39]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads