Жыбар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жыбар (Жыбэр, Шыбар, Шыбэр, Шэбар), Зыбар (Зыбэр), Сібар (Сыбэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сібар, пазьней Зыбэр (Sibar[1], Sieber, Siber[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[4], а аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Барвін; германскія імёны Barvid, Barwin, Barwin) — ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sibarius[6].
Імя Жыбар бытавала ў Ноўгарадзе: дер. Дорка: дв. Жиборъ (1545 год)[7].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Schyborr[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Жостовт Шиборович (1538 год)[9]; люди… Жиборъ (1 ліпеня 1540 году)[10]; Шеборъ Яновичъ[11], Петръ Шеборъ… Петра Шебора[12], Миколай Жиборовичъ Стыпульковъ[13] (1567 год); Żybor (1636 год)[14]; Maryanna Zybar (1809 год)[15]; Zybarowicz (1813—1814 гады)[16]; Teresa Żyber (1838 год)[17]; Józef, Magdalena Zyber (1843 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Жостаўт Шыбаравіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
- Мікалай Жыбаравіч Стыпулькоў — дарагічынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Шэбар Янавіч і Пётар Шэбар — баяры Дарагічынскага павету Падляскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
Сібар (Sibor), Сыбэр (Syber) і Шыбэр (Szyber) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads