Забалаць
вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́балаць[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нізянцы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1007 чалавек. Знаходзіцца за 52 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Радунь — Астрына.
Забалаць — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Назва
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Забалаць зьмяшчаецца ў дадатку да Хронікі Віганда і датуецца 1385 годам. З канца XV ст. яно ўваходзіла ў склад Васілішкаўскага павету і знаходзілася ў валоданьні Дашковічаў, у пачатку XVI ст. перайшло да князя Васіля Глінскага. Па мецяжы Глінскіх (1508 год) Забалаць перадалі намесьніку госкаму, пераломскаму і ясвойнскаму Войцеху Нарбутовічу, які ў 1536 годзе заснаваў тут мястэчка.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Забалаць ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час паселішча перайшло ў валоданьне Сапегаў, у 1616 годзе Соф’я Сапяжанка запісала маёнтак свайму мужу князю Канстантыну Палубінскаму.
У XVII ст. уладальнікамі Забалаці былі Габаі, Тышкевічы. У 1622 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. У 1690 годзе Забалаць перайшла ў валоданьне Яна Нарбута, войскага лідзкага. У гэты час тут налічвалася 66 двароў. У пачатку XVIII ст. маёнтак стаў уласнасьцю Волянаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Забалаць апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У 1812 годзе граф Л. Тышкевіч заснаваў у мястэчку мураваны касьцёл.
У 1880-я гады ў Забалаці было 6 двароў, касьцёл, школа, багадзельня, карчма. У пачатку XX ст. у мястэчку працавала расейская народная вучэльня, маёнтак належаў Плямяньнікавым.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Забалаць занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Забалаць абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Забалаць апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Забалаць ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут быў 321 двор, на 1993 год — 454, на 1997 год — 448.
У 2000-я гады Забалаць атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — каля 75 чал.[4]; 1895 год — 111 чал., зь іх 106 каталікоў, 1 праваслаўны, 4 юдэі[5]; 1897 год — 151 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 95 чал.; 1921 год — 258 чал.; 1940 год — 544 чал.; 1971 год — 892 чал.; 1993 год — 1124 чал.[6]; 1997 год — 1137 чал.[7]; 1999 год — 1117 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1022 чал.; 2010 год — 1007 чал.
Інфраструктура
У Забалаці працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, вэтэрынарны пункт, клюб, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
Малочны завод, «Сельгасхімія», млын, камбінат побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Валун «Будрэвіч камень» — геалягічны помнік прыроды. Знаходзіцца за 4,5 км на захад ад Забалаці, за 500 м на паўночны захад ад заходняга краю вёскі Рамзы. Бачная частка камня важыць больш за 30 т, агульная вага — каля 130 т.
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1803—1812)
- Млын водны (XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads