Кляўзгайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кляўзгайла[a] (Клаўзгайла, Клазкайла), Кляўзгела (Клазгела), Кляўзгала (Клаўзгала) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Імя Кляўз (Клаўс) звычайна разглядаецца як германскі скарот хрысьціянскага імя Мікалай (Nikolaus)[1]. Сярод іншага, адзначалася гістарычнае бытаваньне гэтага імя на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага ў нямецкай форме: Thomas Klauz (1713 год); Iозефы Клявзовъ (1875 год). Апроч таго, у беларускім арэале бытуюць прозьвішчы Кляўзовiч, Кляўз, Кляўзiн, Кляўзо, Кляўс, Кляўсаў[1] (напрыклад, Jakim Klauz, syn ieden Pauluk, маёнтак Гародня Віцебскага ваяводзтва, 20 сакавіка 1773 году[2]). Тым часам іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].
Імёны, утвораныя ў выніку складаньня германскіх іменных асноваў і хрысьціянскіх імёнаў, гістарычна бытавалі ў Польшчы: Langhannusz (Lang + Гануш)[4], Langmichel (Lang + Michel), Langpeter (Lang + Peter), Langseidel (Lang + Sigfrid), Langsten (Lang + Stanislaus), Peterman (Peter + Man)[5], у тым ліку зь імём Nikolaus (Klaus) — Klaszman (Klasman, Kloszmann), Klosznut (Klosnut)[6], Langkloc (Langeniklosz)[7]. У 1655 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Klausman[8].
Адзначаліся старажытныя германскія імёны Gillecrist (Gillikristr)[9], Gillemartin, Gillemichel, Gillestephan, Gillopatric (Gilswith < Gelesuintha)[10].
У Прусіі бытавала імя Кляўзгаль (Кляўсыгайл): Clawsigail (1385 год)[11], Clawsgal (1409 і 1442 гады)[11]. У 1646 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Michaël Clausgall, Borussus[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Clawssegail (26 траўня 1390 году)[13]; Clawsigal von Rossieyn (Clausigal[14]; 16 чэрвеня 1409 году)[15]; Clawsygal von Rossieyn (21 чэрвеня 1409 году)[16]; Berhardus dictus Clausgel (17 студзеня 1413 год)[17]; чоловекъ Кговзгаила (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[18] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[19]; Кловъзскаил(у) (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[20]; Яну Кловзкгаиловичу… Яну Кловъсикаилови[21], Кловзкгаилу[22] (1440—1492 гады); Кловзкгайлу (1449—1478)[23]; у бояр нашихъ сомилишских в Мокловзъкгаиловичов въ Ганя а въ Юшъковича (29 верасьня 1499 году)[24]; Ганусъ Кловзкгаиловичъ (23 лістапада 1507 году)[25]; Гань а Юшка Кловзкгяиловичи (23 лістапада 1507 году)[26]; чоловека на имя Клозъкгайла… Клозъкгайло… землю Клозъкгайлову (15 студзеня 1529 году)[27]; бояринъ волковыйский Радивил Сеньковичъ Клозкайловича (15 сакавіка 1546 году)[28]; Ероним Клазкгелович Пукшта (19 ліпеня 1565 году, 19 сакавіка 1566 году); Станислав Еронимович Клавзкгелович Пукшта, Станислав Клавзкгеллович Пукшта, Stanisław Pukszta Kławsgiełowisz (Kliausgelowicz) (1578 год, 3 сьнежня 1624 году)[29]; Станиславъ Пукшта Клявзъкгейловичъ (4 сакавіка, 26 сакавіка, 18 сьнежня 1597 году; 8 верасьня, 23 кастрычніка, 29 кастрычніка 1598 году; 24 лістапада 1601 году; 13 ліпеня 1602 году)[30]; Станиславъ Клявзъкгейловичъ Пукшта (1 лістапада 1601 году)[31]; Stanisław Pukszta Klawzgayłowicz (2 лістапада 1604 году)[32]; Zygmunt Pukszta klauzgieiłowicz (20 траўня 1606 году)[33]; Stanisław Pukszta-Klausgiełowicz (3 жніўня 1609 году)[34]; Stanisław Pukszta klausgiełowicz (27 красавіка 1617 году)[35]; Жыкгимонт Клявзкгелович Пукшта (3 сьнежня 1624 году)[29]; Samuel Pąkszta Klawzgieło, Lidz. marszałek y deputat Wołkowysky (18 кастрычніка 1642 году)[36]; Adam Kławzgało (1667 год)[37]; Abraham Kławzgayło (1690 год)[38]; Wincenty Kłauzgiełłowicz Ambroszkiewicz rotmistrz pow. wołkowyskiego, (18 лістапада 1790 году)[39].
Remove ads
Носьбіты
- Бэргарт Кляўзгайла († па 1413) — літоўскі баярын, меў сына Яна Кляўзгайлавіча Мінімонта
- Ганус (Гань) і Юшка Клаўзгайлавічы — літоўскія баяры з Сумілішак, якія ўпамінаюцца ў 1507 годзе
- Буйвід Клаўзгалавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[40]
- Радзівіл Сенькавіч Клазкайлавіч — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў 1546 годзе
- Геранім Марцінавіч Пукшта Клазгелавіч — харужы ваўкавыскі (1565—1578)
- Габрыял Клаўзгейловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[41]
- Станіслаў Геранімавіч Пукшта Кляўзгелавіч — харужы ваўкавыскі (1578—1624)
- Жыгімонт Пукшта Кляўзгелавіч — харужы ваўкавыскі (1625—1645)
- Юзэф Самуэль Пукшта Кляўзгайлавіч — маршалак ваўкавыскі (1637—1639) і дэпутат Літоўскага Трыбуналу ад Ваўкавыскага павету (1639)[42]
З XV ст. прыдомкам Кляўзгелавіч карыстаўся літоўскі шляхецкі род Пукштаў гербу Касьцеша[43].
Кляўзгеловічы (Klausgielowicz, Klawsgiełowicz) гербу Цёлак — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[44].
У XVI ст. існавала сяло Клаўзгейлы, Кляўзгейлі або Кляўзгалы (Клавзгейлы, Клявзгейли, Клявзгалы) у Жамойцкім старостве[45].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads