Малыя Ляды
вёска ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы́я Ля́ды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзяць у склад Драчкаўскага сельсавету Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 47 чалавек. Знаходзяцца за 34 км ад места і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша), на аўтамабільнай дарозе Сьмілавічы — Грабёнка.
Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс базылянскага манастыра з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. Яны знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў, з 1791 году — Манюшкаў[2]. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 кірмашы штогод[3].
Паводле паданьня, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну зьявілася Багародзіца і паказала месца ўзьвядзеньня царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштапа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі манастыр базылянаў. У 1792 годзе пачалося будаваньне мураванага будынку, скончанае ў 1794 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У пачатку XIX ст. пры манастыры зьвілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, гераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася 4-клясная духоўна-сьвецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімер Манюшка. У 1834 годзе на базе школы ўтварылася духоўная сэмінарыя[4] (дзеяла да 1848 году). Па гвалтоўнай ліквідацыі расейскімі ўладамі Грэцка-каталіцкай царквы ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася расейская народная вучэльня. На 1917 год — 20 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ляды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.
На 1 красавіка 1996 году Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, да 1930 г.
- Царква, 1941 г.
- Царква, 1941 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 124 чал.
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 164 чал.; 1 красавіка 1996 году — 81 чал.; 1999 год — 46 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 47 чал.
Эканоміка
Малочная фэрма.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы і манастыр базылянаў (1792—1794; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
- Сядзіба Ельскіх (XIX ст.)
Асобы
- Канстантын Ельскі (1837—1896) — заоляг і падарожнік
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads