Мядзельскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мя́дзельскі сельсавет (у 1959—1996 гадах — Мя́дзельскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Мядзел (не ўваходзіць у склад савету).

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай) з цэнтрам у вёсцы Мядзел.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаваных Баярскага, Мікасецкага і Лук’янавіцкага сельсаветаў[1].

15 лістапада 1957 году ў склад Дзягільскага сельсавету перададзены 4 населеныя пункты: Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца[2].

17 лістапада 1959 году сельсавет ператвораны ў пасялковы савет[3]. У 1996 годзе пасялковы савет ізноў ператвораны ў сельсавет.

29 верасьня 2006 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Воргі, Гарані, Кабайлы, Кямсы, Лапосі, Лотва, Маўчанкі, Маўчаны, Мікіткі, Міхалі, Пярэградзь, Радзькі, Ражкі, Расохі, Садоўшчына, Селькава, Цімошкаўшчына, Чалеі, Чарняты, Шалкоўшчына — ліквідаванага Лацьвянскага сельсавету[4].

25 красавіка 2011 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Сосны[5].

30 лістапада 2016 году скасаваныя вёскі Гарані і Садоўшчына[6].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 7
  • 1 студзеня 1997 году — 25 вёсак і 1 хутар

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1735 чалавек[7], зь іх 92,9% — беларусы, 4,7% — расейцы, 0,7% — палякі[8].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads