Тройдзень (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тройдзень, Тройдзен[1] (Тройдзін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тродзін або Трудзен, пазьней Тродэн, Труйдэн, Труйтэн або Тротэйн (Trodinus[2], Truden[3][4], Trodden, Truiden[5], Truitjen[6], Trottein[7][8]) і Тройтын (Troitín[9][10]) — імёны германскага паходжаньня[11]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[12], іменная аснова дройт- (тройт-) — ад гоцкага drauhti 'вайсковы аддзел'[13][a]. Існаваў старажытны шляхецкі род нямецкага паходжаньня Трэйдэны фон Трота (Treyden)[b]. У ВКЛ адзначалася бытаваньне германскага прозьвішча Трэйдэр: Iacobo Treyder (1 студзеня 1792 году)[16][c].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Тройдзень паходзіць ад старагерманскага treud- 'цяжар'[18].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае, што імя Тройдзень, мае славянскае паходжаньне (але выводзіць яго зь індаэўрапейскіх моваў)[19]. Павал Урбан зьвяртае ўвагу на ўспадкаваньне гэтага імя мазавецкімі князямі — нашчадкамі Гаўдземунды, дачкі вялікага князя літоўскага Тройдзеня[20].

У Прусіі бытавала імя Tride[21][d].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тройдан (Trojdan)[23].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Троидеи… при животе Троиденеве… Троидени… Троидении… Тридъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[24]; Konig Theuderin (1278 год)[25]; et Troydino Ducibus (4 траўня 1278 году)[26]; Traydene (5 лютага 1286 году)[27]; kunic Thoreiden (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[28]; Boleslaus autem de Lithuana Gaudemunda, devotissima domina genuit Troydenum (XIII ст.)[29]; filio Troydeni ducis Mazovie… Boleslao filio Troydeni (запісы пад 1333 і 1339 гадамі)[30][31]; domino Symuito et domino Troydano, Ducibus Masouie (30 красавіка 1334 году)[32]; dominus Troydinus dux Mazovie («Kalendarz Władysławski» пад 1341 годам)[33]; Tridden dem littowe (1372 год)[34]; Nos Semouitus Troijdem Dei gratia Dux totius Terrae Masouiae (14 сакавіка 1378 году)[35]; Trojden… Troyden (Хроніка Быхаўца); Тройдень… Тройден (Хроніка літоўская і жамойцкая)[36]; p. Jerzy Treyden (1690 год)[37]; przez Michała Trejdana, dworzanina Szorcza, łowczyca bielskiego (5 лютага 1765 году)[38]; Michał Troydon x porucznik J.K.M., Onufry Troydon (9 лютага 1785 году)[39]; Michał Trayden, Onufry Trayden (18 жніўня 1788 году)[40]; Michał Tryden (9 лютага 1791 году)[41].

Remove ads

Носьбіты

  • Тройдзень (1220-я — 1282) — вялікі князь літоўскі
  • Тройдзень I ( 1341) — князь чэрскі і варшаўскі
  • Тройдзень II ( 1427) — князь плоцкі (супольна з братам)

Заўвагі

  1. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Troitegundia (Troite-gundia), Truitemirus (Truite-mirus)[14], Throitbold (Throit-bold), Droitmund (Droit-mund), Droitold (Droit-old)[15]
  2. Гэтае прозьвішча выводзяць ад нямецкай назвы замка Турайды ў Курляндыі
  3. Таксама бытавала імя Тройдзь: селцо Тройдевичы… у Тройдевичах… у Тройдевичов… село Тройдевичи (1552 год)[17]
  4. У Пскове адзначалася імя Трайдзіла: убиша неколико мужь на Запсковьи, Акима Троидилова (Пскоўскі другі летапіс)[22]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads